Як «гугленне» робіць нас інтэлектуальна абмежаванымі?
#элементы_падрыўнога_мыслення №9
Вольная думка - гэта альтэрнатыўны адукацыйны кааператыў: бібліятэка, кінапаказы, дыскусіі, прэзентацыі, курсы замежных моваў і інш. Галоўнымі напрамкамі нашай дзейнасці з'яўляецца стварэнне рэсурсу і прасторы для знаёмства з радыкальнай тэорыяй.
Адрас: г. Мінск, вул. Куйбышава, 6 паверх (прастора Moving Art Factory)
Рэжым працы: кожную субботу з 15:00 да 19:00
Бібліятэка існуе з 2011 года, першапачаткова праект называўся "Rebel Studies Library" і пад такой назвай ён праіснаваў да канца 2013 года. Затым праект перайменавалі ў "Вольная думка", у сувязі з тым, што яго пакінуў адзін з заснавальнікаў.
У бібліятэцы прадстаўленыя кнігі, часопісы і самвыдат (зіны і брашуры) рознай тэматыкі. Ёсць кнігі важкіх мысляроў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё чалавечай думкі: вядомых філосафаў, сацыёлагаў, пісьменнікаў і інш. Аднак акцэнт зроблены на кнігах крытычнай накіраванасці, так ці іначай звязаных з вызваленчымі ідэямі: анархізм, левы радыкалізм, экзістэнцыялізм, марксізм, фемінізм, квір, контркультура, (анты) утопіі, і інш.
Зараз у каталогу бібліятэкі каля 1650 пазіцый. Для зручнасці мы падзялілі кнігі па наступных раздзелах: Філасофія, Сацыялогія/антрапалогія /эканоміка, Псіхалогія, Худ. літ, Адукацыя/педагогіка, Тэорыя, Рэлігія, Gender Studies, Кіно, Беларуская Палiчка/экалогія, Контркультура, Практыка, Часопісы/самвыдат/ коміксы. Ёсць кнігі на рускай (у асноўным), беларускай, украінскай, польскай, англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай, арабскай і іншых мовах.
Фонд бібліятэкі фарміруецца за кошт добраахвотных ахвяраванняў, унёску ўдзельнікаў калектыву і падарункаў незалежных выдавецтваў (Радыкальная тэорыя і практыга, Гілея, Common Place, Самавызначэнне, Бібліятэка ім. Л. Н. Талстога, ШSS, Прамухінскія чытанні і інш.). У сувязі з гэтым заклікаем усіх жадаючых падзяліцца літаратурай для агульнага карыстання.
Праект некамерцыйны і валанцёрскі: ніхто з нас не атрымлівае грошай за сваю дзейнасць, а вынік гэтай дзейнасці з'яўляецца бясплатным для ўсіх.
Мы ўстанавілі наступныя правілы карыстання бібліятэкай:
Сувязь з намі:
facebook.com/vdlibrary
t.me/vdlibrary
instagram.com/volnajadumka/
vk.com/volnaja_dumka
diasp.org/people/e85ff090c0dc01328d9b00259069449e
volnaja_dumka@riseup.net