Пасля вялікага перапынку бібліятэка аднаўляе працу. Будзем адкрытыя па серадах з 15:00 да 19:00
Заходзьце да нас за кніжкамі ці проста выпіць гарбаты і пагутарыць — мы радыя вам :)
У нас можна ўзяць кніжкі рознай тэматыкі. Ад Дастаеўскага да пісьменнікаў "разбітага пакалення", ад Спінозы да Агамбена, ад Маркса да Грэбера. Яшчэ ў нас вялікая калекцыя diy-панк-зінаў і анархісцкіх часопісаў.
У першы працоўны дзень будзем расстаўляць кнігі па паліцах - прыходзьце дапамагаць!
Адрас: г. Мінск, вул. Магілёўская, 5, 4 паверх, кабінет 421 (офіс АБФ)
Час працы: кожную сераду з 15:00 да 19:00
