«У ФемІнфатэцы я намагаюся ажыццяўляць свае самыя дзёрзкія анархічныя мары»

0 Каментары

За апошнія некалькі год на постсавецкае прасторы былі адчыненыя пад дзясятак маленькіх бібліятэкаў, якія арыентуюцца на так званую «падрыўную» літаратуру. Яны абвяшчаюць у сваех прынцыпах гарызантальнасьць, дармовасьць і крытычнае мысленьне. Гэтыя бібліятэкі заўжды нізавыя і, заправіла, лічаць сябе часткаю нейкіх грамадзкіх рухаў. Нам было цікава даведацца болей пра такія сяброўскія нам праекты і падзяліцца з вамі. У выніку мы друкуем серыю інтэрв'ю з гэтымі агмянямі «падрыўнай» літаратуры.

У 2011 годзе адна дзяўчына, якую звалі Таня, загледзел_ася на фемінісцкія зіны на інфастойцы сяброўскага калектыва з Балканаў. Яна была проста ўсхоплен_ая імі, пасьля чаго пачал_а зьбіраць калекцыю зінаў, якая стала першым крокам да стварэньня «ФемІнфатэцы» ў Санкт-Пецярбурзе.

Сёньня лібертарная бібліятэка працуе ў памяшканьні «Адчыненай прасторы» па серадох з 19.00 па 21.00 і ўлучае не толькі зіны, але і кніжкі, часопісы, брашуры, газеты на расейскай, ангельскай, польскай і іньшых мовах.

Актывісткі «ФемІнфатэцы» Таня, Саша, Жэня і Эма падзяліліся з «Вольнаю думкай» тым, што іх натхняе, зь якімі праблемамі сутыкаюцца і пра што мараць.

«Большая частка нашага збору кніжак і зінаў зьбіралася намаганьнямі адн_ой з удзельні_ц нашага цяперашняга калектыву — Таняй. Зь 2012-га году ян_а зьбірала кніжкі па гендарнай тэматыцы і прывозіл_а зіны з розных месцаў й ініцыятываў, якія наведвал_а. На адкрыцьці бібліятэцы мы нават зрабілі мапу, дзе адзначылі большасьць гарадоў, адкуль прывозіліся нашыя зіны — атрымалася абсяжна!», - распавядае пра гісторыю ўзнікненьня «ФемІнфатэцы» Саша.

Пэўны час бібліятэка базавалася ў ЛГБТ-арганізацыі «Выхад», потым доўга не мела сталага месца, даступнага для публіцы. З канца восені, калі актывіст_кам прапанавалі заняць вызваленнае невялічкае памяшканьне ў «Адчыненая прасторы», яны пачалі рыхтавацца да адкрыцьця: зрабілі поўны вопіс, падрыхтавалі каталёг і прастору й 9-га сакавіка 2016 адчыніліся для публіцы.

«Мэта нашае бібліятэцы — зрабіць даступнай літаратуру, якая часьцей за ўсё недаступная анляйн. Рэдка дзе ўвогуле мажліва сустрэць канцэнтраваны збор літаратуры менавіта на гендарную і фемінісцкую тэму, каб магчыма было прыйсьці і проста выбраць для сваёй ўласнай цікаўнасьці і ўзроўню складанасьці.

Зіны, самвыдат — яшчэ большая рэдкасьць, файна, калі нехта з тых, хто да нас прыходзіць, упершыню з такім сутыкнецца і, можа стацца, некалі зробіць свае. Таму ў нашае бібліятэцы няма ані кроплі патранайзінгу, гэта проста прастора выбару — нашыя чытач_ы часьцей за ўсё самі ведаюць, навошта менавіта яны да нас прыходзяць, і напэўна яны зацікаўленыя ў тэме, калі здолелі нас знайсьці. Таму афляйн-прастора бібліятэцы вельмі значная — гэта месца сустрэчаў, «сваё месца», куды прыходзяць зусім незнаёмыя нам, вельмі цікавыя новыя людзі — так пашыраецца суполка», - працягвае Саша.

Таня трохі іначай бачыць мэту «ФемІнфатэцы»:

«Фемінісцкая тэорыя — самы розны вопыт, і для мяне перад усім цікавы вопыт ад першай асобы. Гэта я й спрабую сказаць, ставячы ў публічны доступ калекцыю зінаў, ствараючы зіны і пляцоўкі для выказу. Ну, а мэта ўсяго гэтага — натхненьне людзей, такое рознага роду тактычные падміргваньне, кшталту: «Гэй, я верую ў цябе, сябр_а!»

І яшчэ адна — гэта мець нейкую хаця б невялічкую фізічную пляцоўку ў інфраструктуры фемінісцкага і антыаўтарытарнага руху».

А Эма адзначае, што фемінісцкая бібліятэка — гэта не толькі збор і выдача фемінісцкіх кніжак:

«Мы ствараем нейкую прастору, дзе канцэнтруюца падзеі менавіта фемінісцкіх выданьняў. Мне падаецца такое вылучэньне надзвычай важкім, бо ў іньшым выпадку фемінісцкія выданьні проста рассьцяцца ў іньшых».

Жэня дадае:

«Мне падабаецца сама ідэя бібліятэцы — дзяліцца тым, што ты маеш. Мне падабаецца, што ў нас магчыма чытаць літаратуру пра фемінізм, гендар, сэксуальнасьць і шмат што іньшае, не валодаючы грашыма альбо магчымасьцю вандраваць па сьвеце і знаёміцца з рознымі актывіст_камі».

Натхненьне актывіст_кі бяруць з самых розных крыніц.

«На актыўнае ўключэньне ў праект бібліятэцы мяне натхніла скрынка з кніжкамі, якая ў нейкі момант перавандравала да мяне дамоў. Я жадала займацца фемінісцкай бібліятэкай, таму што я стамілася ад шточаснага кантакту зь іншымі актывіст_камі, захацелася зацішнае карыснае й цікавае працы», - кажа Эма.

«Гэта новы для нас выгляд актывізму — ня вулічны, а інфраструктурны — з іньшага боку, (як нам раней падавалася) больш камерны, але пры тым «даўгагучны», і спадзяемся, што стабільны», - прыкмячае Саша.

А Жэню натхніў калектыў, які згуртаваўся:

«Мы не пачыналі бібліятэку з нуля, а падхапілі яе на хадзе, ўзялі на буксір, бадай. Я была шчасная магчымасьці ўключыцца й падтрымаць нешта асэнсаванае й добрае разам з блізкімі мне людзьмі».

Для Тані ж працэс стварэньня бібліятэцы ніколі не скончваецца:

«Мяне вельмі натхняюць займацца бібліятэкай анлягічныя праекты — фемінісцкая бібліятэка ды архіў жаночага мастацтва ў Лёндане, якім ужо болей за 30 год, фемінісцкая бібліятэка ў Бішкеке, якой трохі меньш за 30 год, анархічная бібліятэка на найстарым сквоце Польшчы «Розбрат», натхняюць людзі, якія робяць фемінісцкія выданьні. І ня меньш натхняюць людзі, якія ўсё гэтае чытаюць, сябр_ы і зусім незнаёмыя».

Есть и сложности, с которыми сталкивается коллектив «ФемИнфотеки» в процессе своей работы. Так Эмма считает, что одной из основных является проблема финансирования:

Ёсьць і цяжкасьці, зь якімі сутыкаецца калектыў «ФемІнфатэцы» ў працэсе свае працы. Так, Эма ліча, што адной з асноўных з'яўляецца праблема фінансаваньня:

«Кнігі — гэта рэчы, якія нехта павінн_ы набываць. Бібліятэка вельмі папоўнілася за апошнія паўгады, калі мы абвесьцілі пра тое, што плануем адчыніцца публічна, але патрэба ў куплі кніжак усё роўна застаецца.

Другая праблема — недахоп адкрытых бібліятэчных праграмаў. Мы вядзем пакуль усе дакуманты ў табліцах — і гэтага функцыяналу не хапае.

Ну і трэцця, што мы ня ўсе кніжкі чыталі, большасьць як раз-такі не чыталі, і складана нешта раіць, да і проста размяжоўваць на падзелы, калі ня ведаеш, пра што ёдзе гаворка».

Жэня адзначае, што актывіст_кі толькі навучаюцца бібліятэчнай справе:

«Калектыў склаўся, па-мойму, сам сабою — з тых, с кім мы блізкія эмацыйна і прынцыпова, з кім сябруем. З гэтым звязаная адна, на мой погляд, вельма чульлівая складанасьць — мы перастаем сустракацца «проста так». Аднаго часу мы нават між сабой гэта абмяркоўвалі як праблему, але зараз, падаецца, больш-меньш знайшлі нейкі балянс.

Ёсьць яшчэ пытаньні па каталёгізацыі і падаваньні літаратуры (мы ж толькі навучаемся быць чараўніцамі ў гэтай справе), ёсьць цяжкасьці ў тым, што мы не ўсе жывем у адным горадзе, і зьбірацца для абмеркаваньня трохі цяжэй, хаця і з гэтым мы выдатна спраўляемся».

Але нягледзячы на ўсе цяжкасьці, праект карыстаецца попытам і папулярнасьцю.

«Увесь час на руках чытач_оў знаходзіцца зь дзясятак або болей кніг/часопісаў/зінаў, у нас ужо ёсьць заўсёдныя чытач_ы. Наведвальнік_аў бывае часам болей, часам меней, але ў нас яшчэ не было такога дзяжурства, каб ніхто не прыйшоў», -распавядае Саша.

«Для мяне было вялікім адкрыццём і нечаканасьцю, што бібліятэка увесь час такая патрэбная камусьці. Я ўсхопленая нашымі чытач_амі, што рэгулярна бяруць кніжкі і зіны (бывае, адразу некалькі), чытаюць іх і вяртаюць тэрмінова! А гэта, між іньшым, ня самая простая справа, бо мы працуем толькі 2 гадзіны ў тыдзень», - допаўняе сяброўку Жэня.

 

Бібліятэка адчыненая ўжо некалькі месяцаў, і для мяне да гэтага часу вялікім шокам з'яўляецца тое, што ў бібліятэку прыходзяць зусім новыя людзі, шмат не з анархафем- альбо фем-рухаў, якіх я б ведала. У асноўным гэтыя людзі маладзей за мяне год на 10, яны прыходзяць, чытаюць кнігі, вяртаюць і бяруць ізноў», - дзеліцца ўражаньнямі Эма.

Заўсёднага ўзаемадзеяньня зь іньшымі праектамі пакуль не сфарміравалася, але «ФемІнфатэка» ўжо адчувае падтрымку ў выглядзе дарэньня кніжак ад разлічных суполак, ініцыятываў і асобных людзей.

«З крамы «Парадак словаў» нам на адкрыццё падаравалі вялізную колькасьць сьвежых і цікавых кніжак, якія мы самі б надта жадалі набыць, але ня здолелі з-за адсутнасьці бюджэту. Мы ўтрапёна ім удзячныя!

Таксама праект «Адчыненая прастора» дае нам нашае невялічкае памяшканьне на заўсёднай аснове, і нароўні з усімі мы карыстаемся заляй, дзе й праводзім нашыя мерапрыемствы», - кажа Саша.

Таня падкрэслівае, што ўзаемадзеяньне ўсё ж патроху выбудоўваецца:

«Адно з самых мілых мне — гэта ўзаемадзеяньне зь бібліятэкай бішкекскіх фемінісцкіх ініцыятыў. Ну, гэта на ўзроўні сяброўскага пляча.

А мы самі інфармацыйна падтрымліваем калектыў «Радыкальная тэорыя і практыка», асабліва ў падрыхтоўцы перакладу аўтабіяграфіі Эмы Гольдман».

Таня распавядае, што калі думала пра стварэньне «ФемІнфатэцы», яе не задавальняла, што ў дзяржаўных бібліятэках было складана знайсьці нешта па гендарнай тэорыі і фемінізму.

«Як чалавека бяз піцерскай прапіскі мяне не задавальняла і тое, што ў афіцыйных бібліятэках складана ўзяць кніжкі дамоў.

 

Ну і, канешне, я ня ведаю ніводнай дзяржаўнай бібліятэцы з калекцыяй зінаў», - кажа яна.

А Эма працягвае:

«Мне складана ўявіць, каб у дзяржаўных бібліятэках стаяла хаця б сотая частка кніжак, якія ёсьць у нас. Кнігі на фемінісцкую, гендарную тэматыкі выдаюцца маленькім выдаткам, які звычайна проста не перадаюць у дзяржбібліятэкі. У іх няма нават падзелу «фемінісцкая тэорыя». Мастацкія творы, у якіх ёсьць хаця б нейкія моцныя жаночыя персанажы (ня кажучы ўжо пра проста фемінісцкія) калі й маюцца, то губляюцца сярод кніжак з апісаньнем звычайнага патрыярхальнага грамадзтва. Тое ж датычыцца і дзіцячай літаратуры.

У нас пакуль таксама амаль не развіты гэты падзел, але я спадзяюся, што ён папоўніцца кнігамі, у якіх дзеці здолеюць знайсьці кніжкі, у якіх будуць розныя жаночыя персанажы, з рознымі ролямі і характарамі».

Усе ўдзельніцы лічаць «ФемІнфатэку» часткай лібертарнага руху.

«Мы ўсе так ці іначай да пачатку супольнай працы над бібліятэкай былі ўдзельні_цамі лібертарнага/анархічнага руху, - кажа Эма.

Жэня засяроджвае ўвагу, што ў супольнае працы над праектам важкія гарызантальнасьць, сумленнае прыняцьце пастаноў і заўсёдны аналіз таго, што адбываецца з калектывам:

«Для мяне гэта адносна новы спосаб працы — ў заўсёдным актывісцкім калектыве, калі аднолькавае значэньне мае і тое, што мы робім, і тое, як мы гэта робім. Бадай, дагэтуль я ня ўдзельнічала ў праекце, што спалучае ўсе гэтыя ўласьцівасьці».

Для Тані сувязь бібліятэцы і руху — непарыўная:

«Я імкнуся ажыццяўляць у ёй [ФемІнфатэцы] свае самыя дзёрзкія анархічныя мары — даступнасьць ведаў, неіерархічнасьць вядзеньня спраў, чуласьць да дынаміцы ў калектыве».

Актывісткі жадаюць і надалей працаваць, дзяжурыць у бібліятэцы, папаўняць свой фонд, даглядаць прастору, праводзіць цікавыя мерапрыемствы і прэзентацыі, а таксама знаёміць сваіх чытачоў з тым, што ўжо ёсьць у бібліятэцы, атрымліваць водгукі ад іх і пісаць агляды на прачытаныя кнігі. Спадзяюцца на перамогу фемінізму і самаарганізацыі, вядома ж.

 

Чытайце таксама:

Інтэрв'ю з піцерскай «Свабоднай Бібліятэкай»

Інтэрв'ю з анархісцкай бібліятэкай у Мурманску «Вольны Поўнач»

 

0 Каментары

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
Fill in the blank.