Што такое дыскурс

0 Каментары

У розных навуках і тэорыях гэта паняцце вызначаецца па-рознаму. Мы распавядзем аб сэнсе, які ўкладае ў яго постструктуралісцкая філасофія і звязаныя з ёй накірункі.

Дыскурс — сукупнасць вусных і пісьмовых тэкстаў, якія ўтвараюць сэнсавае поле, у якім мы жывем. Прычым такіх сэнсавых палёў заўсёды некалькі. Напрыклад, моцны дождж і затапленне ў горадзе можна назваць божай карай, а можна толькі прыроднай з'явай, выкліканай сейсмічнмі прычынамі. У першым выпадку мы «падключаемся» да рэлігійнага дыскурсу, у другім — да навуковага.

Ключавая ідэя ў адсутнасці натуральнай сувязі паміж азначаючым і азначаемым. Адны і тыя ж падзеі і факты можна ўспрымаць па-рознаму.

Ці існуе праўдзівы дыскурс, які адлюстроўвае аб'ектыўную рэальнасць? Большасць тэарэтыкаў лічаць, што не, паколькі рэальны чалавек не можа цалкам вызваліцца ад культурнай спадчыны, праз прызму якой ён успрымае рэальнасць. У рэшце рэшт, мы карыстаемся мовай, дзе закладзена многае, напрыклад, паняцце прасторы і часу, ідэя колькасці.

Нават само паняцце ісціны — частка дыскурсу. Напрыклад, у навучальным дыскурсе сапраўдным будзе лічыцца тое, што напісана ў падручніку, бо настаўнікі і навучэнцы схільныя гэтаму верыць. У навуковым дыскурсе гэтага недастаткова, патрабуюцца лагічныя і вопытныя доказы. Так што дыскурс кантралюе не столькі змест выказванняў, колькі працэдуру іх атрымання.

Аднак адсутнасць прэтэнзіі на канчатковую ісціну не азначае абыякавасць. Напрыклад, можна даць ацэнку практычным эфектам некалькіх дыскурсаў і паспрачацца, які з іх заслугоўвае большай увагі.

Падрыўной патэнцыял паняцця заключаецца ў разрыве з прынятымі на веру, агульнапрынятымі ўяўленнямі. Якімі б відавочнымі і абгрунтаванымі яны не былі, але калі яны нас не задавальняюць, мы маем права сумнявацца і шукаць іншы пункт гледжання.


Рубрыка #элементы_падрыўнога_мыслення — навукова-папулярныя нататкі аб гістарычных і тэарэтычных сюжэтах, якія падштурхоўваюць да крытычнага мыслення і складнаюць мову радыкальнага аналізу.

0 Каментары

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
Fill in the blank.