Пераклад: Жанчына ў сучасным грамадстве (1986)

0 Каментары

Анарха-фемінісцкі заклік да паўстання жанчын працоўнага класа. Гэты дакумент — частка лібертарнай традыцыі ў фемінісцкім руху і сведчанне жудаснага становішча жанчын у канцы 19 стагоддзя. Апублікаваны на італьянскай мове ў аргентынскім выданні «Голас жанчыны» (гішп.: La Voz de la Mujer) 1 студзеня 1896.

Жанчыне ў сучасным грамадстве наканавана быць ахвярай гневу, страсці, і — часцей так, чым не — тыраніі мужчын. Няма нічога больш несправядлівага, чым пастаянства штучнай няроўнасці паміж мужчынам і жанчынай. Яно пачынаецца з прадастаўлення ім вельмі абмежаванай адукацыі; яно працягваецца затым у сямейным жыцці, дзе жанчына прызначана ў слугаванне мужчыну; далей, у сацыяльнай іерархіі жанчына лічыцца ніжэйшай чым мужчына, нявартай чаго б там ні было; і ўсё гэта — каб падтрымліваць жанчыну ў стане эканамічнай і маральнай залежнасці ад мужчыны. Недасканалае і кепская адукацыя; адрозная ад мужчынскай праца, у рознай ступені зневажальная; самая што ні на ёсць жаласная заработная плата і прастытуцыя, якая чакае яе, калі яна не знойдзе мужчыну, што возьме на сябе клопат пра яе існаванне.

Немагчыма ўявіць сабе сітуацыю больш трагічную, чым жабрацкая дзяўчына; даступныя ёй магчымасці для працы нешматлікія, і часта сілкі асуджэння ўжо расстаўленыя для яе. Але гэта не ўсё; каб паклапаціцца аб сваім фізічным існаванні, яна звяртаецца да таго, каб кахаць і быць каханай, знайсці каго-небудзь, каму можна даверыць сябе, з кім можна здабыць жыццё, поўнае пяшчоты; але, простая, наіўная, даверлівая, яна прымае руку першага, хто яе пра тое папросіць, прысвячаючы ўсё сваё жыццё яго шчасцю. Але яна не знаходзіць нічога, акрамя падману, эгаізму, разліку, накіраваных на тое, каб злоўжываць яе ніжэйшай слабасцю; і мужчына не стрымлівае гэтай іроніі і пагарды. І, раззлаваная з-за жадання кахаць і ад прыніжэньня яе годнасці, жанчына, з чыстага інстынкту самазахавання, становіцца ненадзейнай, падступнай, крывадушнай, хаваючай свае эмоцыі і ілжывай. Ад нявіннасці не застаецца і следу, любое маральнае пачуццё страчана, адарваная ад усяго, што грамадства ставіць ёй у віну, яна больш не знаходзіць заспакаення свайго болю; і ў бітве з гэтай жаласнай сітуацыяй ёй не застаецца нічога, акрамя прастытуцыі.

Хто ж гэтыя выключаныя з жыцця, тыя, што змагаюцца да канца?

Многія іншыя, каго вымусіла да таго знешняе асяроддзе, збягаюць ад грамадства, пакінутыя сваякамі, якія, заадно з грамадствам, вінавацяць ва ўсім іх саміх. І перад тварам гэтага спектакля вы, буржуазія, прыпісваеце прастытуцыю, крыніцу граху і сапсаванасць толькі асобным асобам абодвух палоў, і вы сцвярджаеце, што, не будзь яны народжаныя, прастытуцыі не існавала б.

Для вас існуе некаторая колькасць людзей, якія займаюцца прастытуцыяй, гатовых звярнуцца да любых сродках, каб зрынуць сваю ахвяру ў бездань; і падобны здагадка нічым не адрозніваецца ад яму падобных.

З усіх промыслаў, гэты — самы пагарджаны і самы прыбытковы.

Менавіта для вас існуюць дома, спецыяльна прызначаныя для прастытуцыі, дзе пагарджаныя дзяўчыны ці жанчыны пакідаюць свой адрас, гатовыя прыйсці на выклік да кліента... армія дзяльцоў, кіраўнікоў заняты гэтым ганебным рамяством, прыносячы тым самым адчай і боль столькім сем'ям, залучаючы ў прастытуцыю іх дачок.

Гэта так, Спадары Буржуа! Вытокі прастытуцыі не ў загане або сапсаванасці, калі толькі не разумець пад гэтым вашу ўладу і ваша беззаконьне. Менавіта вы, буржуазія, і ёсць прычына! Утрымліваючы жанчыну ў невуцтве і перакананасці ў яе ўласнай слабасці, дыктуючы законы, шкодныя для жанчыны, прымушаючы несвядомых людзей паверыць, што жаночы пол саступае мужчынскаму, як следства, вы выхоўваеце яе для ўласных патрэб і выгод.

Дык вось што клічуць цывілізацыяй, о буржуазія? Ах! Дык вось што клічуць прагрэсам?

Хлусня! Імя гэтаму не прагрэс, а часы варварства і заняпаду!

О, жанчыны народа! Хіба вы не бачыце, у які бруд кінула вас буржуазія?

Калі ў вас ёсць самасвядомасць, вы паўстанеце супраць гэтых паразітаў сапраўднага грамадства і пакажыце чалавецтву, што вы моцныя, а не слабыя, як хочуць запэўніць яго вашыя ворагі.

Змагайцеся з верай у поспех, разам з свядомымі рабочымі, таму што яны — вашы сапраўдныя сябры; таму што надыдзе дзень, калі вы зможаце вызваліцца з гэтага прыгнёту, якое вы падтрымлівалі столькі стагоддзяў па прычыне ўласнай цемры і рэлігійных ідэй, насаджаных вам у якасці крыніцы вашых пакут тымі, хто ў каго была ўлада над вашай свядомасцю.

Калі вы паўстанеце супраць гэтай крывадушнай сістэмы, то вы станеце анархісткамі, і вы зразумееце, што анархія ваша выратаванне, і вы будзеце змагацца разам з намі, таму што блізкі дзень адраджэння і сцяг будучага зазьзяе над усім чалавецтвам, узняты на барыкаду сацыяльнай рэвалюцыі!..

Толькі тады ваша рабства будзе скончана, і вы зможаце крыкнуць на ўсё горла:

Няхай жыве наша эмансіпацыя!

Няхай жывуць вольныя аб'яднанні!

Няхай жыве анархія!

утюжащая лэдзі

Перакладзена па libcom.org

0 Каментары

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
Fill in the blank.