Пераклад: Магдалена Гжыб «Тлумачэнне забойстваў жанчын у абарону гонару ў Еўропе з дапамогай канцэпцыі сімвалічнага гвалту і мужчынскага панавання Бурдзьё»

0 Каментары

 

Гэты артыкул імкнецца растлумачыць прычыну гвалту са смяротным зыходам у дачыненні да жанчын, які апошнія гады назіраецца ў пэўных кантэкстах. У ім аналізуецца феномен віктымізацыі пры забойствах жанчын праз прызму тэорыі сімвалічнага гвалту П'ера Бурдзьё. Асноўнай праявай забойстваў жанчын, якія даследуюцца ў гэтым артыкуле, з'яўляецца забойства ў абарону гонару ў імігранцкіх супольнасцях ў Еўропе, што ўяўляе сабой форму гендарна матываванага забойства, характэрнага для асобных культур. Паняцце сімвалічнага гвалту часткова тлумачыць гвалт у абарону гонару ў рамках патрыярхальных тэорый і падкрэслівае функцыю прамога гвалту ў адносінах да жанчын як рэакцыю патрыярхату ў сітуацыі структурных змяненняў гендарных дачыненняў. Ужыванне тэорыі Бурдзьё да забойстваў у абарону гонару ў Еўропе тлумачыць дынаміку гвалту ў адносінах да жанчын у сітуацыі, калі сімвалічная патрыярхальная ўлада падрываецца праз новыя структурныя умовы, і прапануе падыходы да барацьбы з гэтай з'явай, сфакусаваныя як на кантэксце, так і на суб'ектах.

Уводзіны

Апошнія гады ў міжнароднай супольнасці і сярод уладных структур у некалькіх краінах назіраецца растучая цікавасць да пытання гвалту ў адносінах да жанчын і гендарна матываваных забойстваў жанчын (Рада Еўропы [Стамбульская канвенцыя] 2011; Manjoo, 2012). У той час як у Еўропе шмат увагі надаецца гвалту з боку блізкага партнёра, існуюць і іншыя формы феміцыду, якія традыцыйна не асацыююцца з Еўропай, такія як забойства ў абарону гонару. Напрыклад, забойства бацькам курдская-іракскай дзяўчынкі-падлетка Хешу Ёнэс ў 2002 годзе за нашэнне заходняга адзення і за стасункі з хлопцам, якое не варта пакідаць без увагі ў святле глабалізацыі і іміграцыі. У паведамленнях СМІ зафіксаваны рост колькасці падобных забойстваў у Еўропе апошнім часам, хаця дакладныя лічбы цяжка атрымаць з-за характару гэтых злачынстваў (Chesler, 2010; Tremblay, 2014; Williams, 2011).

Забойствы жанчын у абарону гонару з'яўляюцца часткай больш шырокага глабальнага патрыярхальнага гвалту ў адносінах да жанчын, які характэрны для розных рас, класаў, рэлігій і ўзростаў (Meetoo and Mirza, 2011: 45). Гвалт над жанчынамі, які здзяйсняюць выключна паводле прыкметы полу ці непрапарцыйны гвалт да жанчын, прыкладам якога з'яўляюцца забойствы ў абарону гонару, быў прызнаны Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый адной з формаў дыскрымінацыі, якая сур'ёзна абмяжоўвае магчымасці жанчын карыстацца правамі і свабодамі нароўні з мужчынамі. У гэтым сэнсе гвалт над жанчынамі з'яўляецца парушэннем правоў чалавека, якое дзяржавы абавязаныя прадухіляць, расследаваць і асуджаць, нават калі ён мае месца ў прыватнай сферы і яго здзяйсняюць недзяржаўныя суб'екты (CEDAW, 1993). З пачатку 90-х гадоў у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый расце заклапочанасць з прычыны гвалту ў адносінах да жанчын у цэлым і асабліва датычна злачынстваў, якія здзяйсняюць у абарону гонару. На даную праблему адрэагаваў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ), Камітэт па правах чалавека, які быў заменены Радай па правах чалавека ў рамках дзейнасці адмысловага дакладчыка па пытанні аб гвалце ў адносінах да жанчын, і Генеральнай Асамблеі, якая прыняла некалькі рэзалюцый ў дачыненні да гвалту ў абарону гонару (ГАГ) (Генеральная Асамблея ААН, 2001, 2002, 2003, 2004, 2006, 2008). На цяперашні час у міжнароднай супольнасці склаўся трывалы кансэнсус па пытанні неабходнасці барацьбы і выкаранення ГАГ як сур'ёзнага парушэння правоў чалавека, якое не можа быць апраўдана ніякімі спасылкамі на гонар, культурныя ці традыцыйныя каштоўнасці (Connors, 2005).

Хоць гвалт у адносінах да жанчын (ГЖ) са спазненнем прызнаецца ў якасці сур'ёзнай праблемы ў галіне правоў чалавека і адной з формаў дыскрымінацыі, раней ён разглядаўся нават жанчынамі як нармальная, заслужаная з'ява і прыватнае пытанне, у якое дзяржава не павінная ўмешвацца. Сімвалічны гвалт у адносінах да жанчын, які ажыццяўляецца праз агульныя схемы ўспрымання сацыяльнага свету, сістэмы адукацыі і рэлігіі, які не пераходзіць у прамы гвалт, іграе важную ролю ў захаванні патрыярхальнай улады і панавання.

Гэты артыкул фіксуе некаторыя выпадкі забойстваў у абарону гонару ў Еўропе і дэманструе, як тэорыя сімвалічнага гвалту Бурдзьё можа палепшыць наша разуменне таго, чаму гэтая адмысловая форма забойства жанчын мае месца ў Еўропе, дзе асаблівы кантэкст іміграцыі аслабляе сімвалічнае патрыярхальнае дамінаванне над жанчынамі. Выкарыстанне канцэпцыі Бурдзьё можа дапамагчы зразумець розныя дынамікі і абгрунтаванні забойстваў у абарону гонару ў кантэксце іміграцыі: яна сцвярджае, што новы сацыяльны кантэкст іміграцыі паслабіў сімвалічную сілу мужчынскага панавання над жанчынамі ў супольнасцях імігрантаў і што гэта можа прывесці да ўзмацнення жорсткасці кантролю над жанчынамі або выклікаць жорсткую рэакцыю на паводзіны некаторых жанчын, якое да іміграцыі не лічылася б пагрозай для гонару мужчын. Гістарычна забойства ў абарону гонару апраўдваліся толькі ў дзвюх сітуацыях: пазашлюбнай цяжарнасці і калі выяўлялася, што нявеста не цнатлівая; аднак у Заходняй Еўропе матывы забойстваў у абарону гонару змяніліся. Бурдзьё, адзін з самых важных сацыёлагаў 20-га стагоддзя, распрацаваў глыбокі аналіз перадачы ўлады ў грамадстве і механізмаў падтрымання сацыяльнага парадку. Ягоная ўплывовая канцэпцыя сімвалічнага гвалту ўяўляецца асабліва карыснай пры тлумачэнні гендарных суадносін сіл і іхнай узаемасувязі з сацыяльнай дынамікай.

Забойствы жанчын у абарону гонару ў Еўропе

Гвалт у абарону гонару — гэта шырокі спектр тыпаў гвалту, учыненага ў адносінах да жанчын у рамках патрыярхальных сямейных структур, і іншых супольнасцяў, дзе асноўным апраўданнем гвалту з'яўляецца абарона сацыяльнага канструкту гонару як сістэмы каштоўнасцяў, нормы або традыцыі (Gill, 2011: 219). У рамках гэтага спектру забойства ў абарону гонару ўяўляюць сабой самы радыкальны тып гвалту і здзекаў. ГАГ таксама ўключае ў сябе харасмент, заключэнне і ўмяшанне ў пытанне шлюбу, а таксама проста жорсткі кантроль над паўсядзённым жыццём (Kvinnoforum, 2003). Сярод іншых формаў таксама прысутнічае нанясенне цялесных пашкоджанняў, напрыклад аперацыі на жаночых палавых органах, або кіданне кіслаты ў жанчын (Siddiqui, 2005: 263; Welchman and Hossain, 2005: 4).

Гвалт у абарону гонару ўключае ў сябе ў найвышэйшай ступені гендарна абумоўленыя формы гвалту як у адносінах да ахвяр, так і ў дачыненні да крыўдзіцеляў. Хоць мужчыны могуць быць ахвярамі, галоўнымі ахвярамі з'яўляюцца жанчыны, паколькі забойства ў абарону гонару цесна звязана з гендарнымі ролямі і культурай, і іх здзяйсняюць пераважна мужчыны. Калі мужчыны становяцца ахвярамі, то гэта адбываецца з-за іхнай сувязі з «няправільнай» жанчынай (Kvinnoforum, 2003: 12, 13; Wikan, 2008: 56). А жанчына ўдзельнічае ў забойстве гонару для захавання патрыярхальных правілаў (Pervizat, 2011). Можна меркаваць, што забойства ў абарону гонару з'яўляюцца адначасова выражэннем патрыярхальнай улады, накіраванай на падпарадкаванне жанчын, і праявай пакарання жанчын за непадпарадкаванне. Яны лічацца заслужаным пакараннем за падрыў патрыярхальнага ўкладу і спробу зганьбіць гонар сям'і (мужчыны).

Паняцце гонару ў ягоным традыцыйным значэнні (Stewart, 1994.; Wikan 2008: 53) цесна звязана з рэпутацыяй і замацавана ў мужчынскім кантролі над жаночым сексуальнымі паводзінамі і гендарнымі ролямі — як правіла, жаночай цнатлівасцю (Welchman and Hossain, 2005). Калі жанчына парушае гендарныя чаканні (нават не па сваёй волі, а, напрыклад, будучы згвалтаванай), гонар мужчын у яе сям'і ставіцца пад пагрозу, таму яны схіляюцца да яе забойства, каб аднавіць свой гонар і пацвердзіць мужчынскую перавагу. Такім чынам, гонар мужчыны грунтуецца на ягонай здольнасці абараняць і кантраляваць сваю сям'ю, асабліва ў тым, што тычыцца гендарных нарматыўных роляў (Wikan, 2008).

Мяркуецца, што матывам забойстваў у абарону гонару з'яўляецца нянавісць да жанчын і захаванне патрыярхальнага парадку; таму даная форма гвалту падпадае пад вызначэнне феміцыду, прапанаванага Рэдфардам і Расэлам (1992: 3; Welchman and Hossain, 2005: 7), а менавіта забойства жанчын на глебе нянавісці да жанчын і канцавы пункт кантынууму гвалту ў адносінах да жанчын, а таксама адна з форм сексуальнага гвалту. Венская дэкларацыя аб феміцыдзе прызнае забойства ў абарону гонару формай феміцыду (ACUNS, 2013: 4), і вызначае яго як забойства жанчын і дзяўчынак, на падставе іхнага гендару.

Паняцце кантынууму гвалту ў адносінах да жанчын аб'ядноўвае ўсе гэтыя праявы гвалту ў адзін спектр, на вонкавым краі якога знаходзяцца больш мяккія формы гвалту, ускосныя ці не такія відавочныя нюансы. Усе яны вынікаюць з адных і тых жа правілаў патрыярхальнага парадку і сімвалічнага мужчынскага дамінавання, якія не трэба пацвярджаць або аднаўляць, забіваючы жанчыну, калі яны не пад пагрозай ці не аспрэчваюцца.

Хоць ГАГ не мае падтрымкі нейкай пэўнай рэлігіі ці не мае да яе прамога стаўлення, ён асабліва шырока распаўсюджаны ў моцна патрыярхальных і традыцыйных супольнасцях, у якіх пераважнай рэлігіяй з'яўляецца іслам. Гэтая з'ява найбольш распаўсюджана, акрамя іншых, у Егіпце, Турцыі, Ліване, Іарданіі, Іраку, Пакістане і Сірыі (Welchman and Hossain, 2005). У выніку іміграцыйных плынь у апошнія дзесяцігоддзі гэтая з'ява з'явілася ў краінах Заходняй Еўропы. Групы па абароне інтарэсаў жанчын і шырокае асвятленне некаторых выпадкаў у СМІ спрыялі павышэнню дасведчанасці аб праблеме гвалту ў адносінах да жанчын у супольнасцях імігрантаў як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўнях.

На даны момант надзейныя ацэнкі колькасці забойстваў у абарону гонару ў міжнародным разрэзе адсутнічаюць: паводле ацэнак фонду Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (2000 год: 29) ў 2000 годзе, штогод у свеце здзяйсняюць каля 5000 забойстваў у абарону гонару; толькі ў Пакістане іх штогод рэгіструецца каля 1000. Такім чынам, лічба ў 20 000 забойстваў на год, агучаная журналістам Робертам Фіскам (2010), можа быць бліжэйшай да рэальнасці. У Турцыі ўрадавыя звесткі за 2003-2010 гады адлюстроўваюць павелічэнне колькасці выпадкаў забойства жанчын на 1400% (Tremblay, 2014). Толькі ў 2007 годзе ў Турцыі было здзейснена 231 забойства ў абарону гонару (Рада Еўропы, 2009 год). У Злучаным Каралеўстве штогод здзяйсняюць прыкладна 12 забойстваў у абарону гонару, хоць крыніца гэтай лічбы не ўстаноўленая (Williams, 2011).

Далей прыводзяцца прыклады гучных забойстваў у абарону гонару ў Еўропе, якія служаць асновай для прапанаванага ніжэй тэарэтычнага аналізу.

Першае гучнае забойства ў абарону гонару адбылося ў Швецыі ў 1996 годзе. Сара, 15-гадовая курдска-іракская дзяўчынка, была забітая сваім малодшым братам і стрыечным братам за тое, што была занадта «шведскай» (Wikan, 2008). Дзяўчынка не хацела падпарадкоўвацца строгай уладзе і кантролю сваёй сям'і з боку ейнага бацькі. Забойства курдска-турэцкай дзяўчыны Фадзімы Сахіндаль яе бацькам ў 2001 годзе ўзбурыла шведскае грамадства. Фадзіма была забітая не толькі за адмову выйсці замуж за чалавека, абранага для яе, але і за абнародаванне ейнай гісторыі і выстаўленне напаказ «ганьбы сям'і» (Hellgren and Hobson 2008; Wikan, 2008). Гэтая «ганьба» была выкліканая тым, што дачка кінула выклік аўтарытэту сям'і. Хоць Фадзіма ўжо была выгнаная са сваёй сям'і, яе бацька адчуваў, што павінен аднавіць свой гонар, забіўшы яе. Забойства Фадзімы і асвятленне ейнай смерці ў СМІ ператварылі яе ў вобраз «пакутніцы, які памерла за тое, што выступала супраць патрыярхальнага прыгнёту яе культуры і імкнулася да незалежнага жыцця за межамі сямейных межаў і кантролю» (Hellgren and Hobson 2008: 391). Фадзіма была звычайнай дзяўчынай з ліку імігрантаў, якую забілі за жаданне жыць сваім жыццём і прымаць свае рашэнні, як магла рабіць любая іншая шведская дзяўчына.

Фадзіма Сахіндаль

У Вялікабрытаніі мелі месца чатыры вядомыя выпадкі забойстваў у абарону гонару. Адным з іх было забойства 19-гадовай Рухсаны Наз пакістанскага паходжання, якую забілі ейная маці і брат за спробу развесціся з мужчынам, за якога яна прымушаная была выйсці замуж у 15 гадоў. У 2003 годзе 17-гадовую Шафілію Ахмед (сям'я якой таксама была з Пакістана), забілі за непавагу да аўтарытэту бацькоў і адмову выйсці замуж за мужчыну, абранага для яе (Gill and Brah, 2014). У 2002 годзе курдская-іракскую Хешу Ёнэс забіў ейны бацька за нашэнне заходняга адзення і стасункі з хлопцам у старэйшай школе (гэта быў першы выпадак ужывання брытанскімі СМІ тэрміну «забойства ў абарону гонару») (Begikhani, 2005; Payton, 2011). 19-гадовая курдская-іракская Баназ Махмуд была забітая бацькам за тое, што яна закахалася ў хлопца і спрабавала развесціся з мужчынам, за якога яна вымушаная была выйсці замуж у 16 гадоў, і які фізічна здзекаваўся з яе (Payton, 2011). Гонар бацькі Баназы ўжо была «заплямлены», калі сястра Баназы пакінула сям'ю і пераехала да мужчыны, якога яна выбрала самастойна; бацька Баназы адчуваў, што не можа дапусціць, каб яшчэ адна дачка падвергла сумневу ягоны аўтарытэт.

Найбольш вядомым забойствам у абарону гонару ў Нямеччыне стала забойства 23-гадовай Хатун Айнур Сюрукю, нямецкай дзяўчынкі турэцка-курдскага паходжання. Яе малодшы брат забіў яе за тое, што яна «паводзіла сябе, як немка»: развялася з мужам і імкнулася да незалежнага жыцця па-за кантролем яе сям'і.

Акрамя занепакоенасці падобнымі актамі гвалту, рэакцыя заходніх краін на злачынствы, якія  здзяйсняюць у абарону гонару, таксама агалілі некаторыя праблемы, уласцівыя барацьбе з гвалтам у адносінах да жанчын у імігранцкіх супольнасцях з боку дамінуючых груп. Першапачаткова праблема гвалту ў адносінах да жанчын у супольнасцях імігрантаў была выкарыстаная ў карыслівых мэтах, не толькі для крытыкі палітыкі мультыкультуралізму і ў якасці закліку да абароны жанчын з груп меншасцяў, але і ў рамках антыіміграцыйнага дыскурсу (Okin, 1999). У цэлым адсутнасць умяшання дзяржаўных органаў ва ўнутраныя праблемы супольнасцяў імігрантаў прывяло да цярпімасці да практык, якія прычыняюць шкоду ўразлівым членам гэтых супольнасцяў. Тым не менш, нельга адмаўляць, што ўрады шэрагу еўрапейскіх краін у розныя моманты ставіліся да гэтай праблемы сур'ёзна і прымалі захады, накіраваныя на процідзеянне гэтым формам гвалту і абарону жанчын-імігрантак (Korteweg and Yurdakul, 2010). Да прыкладаў можна аднесці выпадкі, калі супрацоўнікі паліцыі праходзяць спецыяльную падрыхтоўку, каб умець змагацца з гвалтам у абарону гонару і забяспечваць абарону пацярпелым (напрыклад, у Вялікабрытаніі паліцыя стварыла спецыяльнае падраздзяленне для барацьбы з прымусовымі шлюбамі), а таксама правядзенне інфармацыйных кампаній і дзяржаўнае фінансаванне арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца пытаннямі правоў жанчын і жанчын-імігрантак.

Аналагічным чынам пасля міжнароднага ціску ці прапаганды з боку мясцовых жаночых груп адказныя асобы з ліку ўрада ў краінах, дзе так званыя злачынствы ў абарону гонару з'яўляюцца масавай з'явай, пакончылі з шырока распаўсюджанай і маўклівай памяркоўнасцю, прызналі наяўнасць гэтай праблемы і прынялі публічныя захады для таго, каб пакласці канец беспакаранасці злачынцаў (Abu Hassan and Welchman, 2005).

Тэарэтычны аналіз

У той час як бягучыя правы чалавека і палітычны дыскурс па-ранейшаму сканцэнтраваныя ў асноўным на прамых формах гвалту ў адносінах да жанчын (Рада Еўропы, 2011: Прэамбула, Стамбульская канвенцыя; ГА ААН 1993 год), варта мець на ўвазе, што ў сацыяльных навуках прамы гвалт разглядаецца толькі як адзін з інструментаў, якія выкарыстоўваюцца патрыярхальным структурамі для ўтрымання жанчын у прыгнечаным становішчы і для падпарадкавання іх мужчынам. Існуюць разнастайныя працэсы схаванага, структурнага, сімвалічнага або нармалізаванага гвалту «паўсядзённага жыцця», якія падтрымліваюць панаванне адной групы над іншай (Bourgois, 2009). Адным з інструментаў, разабраным Бурдзьё (1989: 22), з'яўляецца канцэпцыя сімвалічнай улады і гвалту, якая паўстала з ягонага аналізу улады і панавання і іхнага сацыяльнага ўзнаўлення ў сучасных супольнасцях.

Паводле Бурдзьё (1991: 166; 2006: 244), сімвалічная ўлада — гэта ўлада «стварэння свету», улада навязвання іншым людзям бачання свету і сацыяльнага парадку, старых ці новых сацыяльных межаў, заснаваных на расе, рэлігіі, паходжанні або гендары як легітымных і натуральных. Сімвалічны гвалт ажыццяўляецца праз схемы ўспрымання, думкі і дзеянні (габітус), кагнітыўныя структуры, з дапамогай якіх мы ўспрымаем сацыяльны свет як легітымны і «натуральны», і якія з'яўляюцца агульнымі для ўсіх членаў грамадства. Такім чынам, сімвалічны гвалт ахоплівае ўсе акты панавання, іерархіі, падпарадкавання, якія адначасова з'яўляюцца актамі пазнання і прызнання (Bourdieu, 2006: 244). Сімвалічнае дамінаванне, ягоныя падвіды, класіфікацыя і іерархія навязаныя нам моўнымі структурамі, якія мы выкарыстоўваем, сістэмай адукацыі, рэлігіяй, сямейнымі структурамі і дзяржаўнай уладай (Bourdieu, 1991). Мужчынскае дамінаванне лічыцца выдатным прыкладам сімвалічнага гвалту.

Хоць некаторыя крытыкі палічылі аналогіі, узятыя з дасучаснай Кабільскай культуры, неактуальнымі для постмадэрнісцкай стадыі (Mottier, 2002), аналіз Бурдзьё сапраўды дарэчы ўжыць да механізмаў ГАГ і прычынах, якія выклікаюць ГАГ, асабліва ў кантэксце іміграцыі ў заходніх краінах, паколькі ён тлумачыць сувязь паміж гонарам, мужнасцю і гвалтам. ГАГ сам па сабе не з'яўляецца сімвалічным, а, хутчэй, культурным (Galtung, 1990); хоць кодэксы паводзін могуць насіць як культурны, так і сімвалічны характар, а паняцце гонару з'яўляецца важным сімвалічным капіталам.

Такім чынам, ключавыя паняцці Бурдзьё, звязаныя з сімвалічным гвалтам, а менавіта няправільнае атаясненне, габітус, згода, саўдзел і докса, з'яўляюцца карыснымі для тлумачэння таго, як мужчынскае дамінаванне працуе ў міжасобасных і пакаленчых адносінах вакол ГАГ.

Паводле Бурдзьё:

Паўсюдны прыярытэт мужчын падтрымліваецца ідэяй аб'ектыўнасці сацыяльных структур і прадуктыўнай або рэпрадуктыўнай дзейнасцю, заснаванымі на палавым падзеле працы біялагічнай і сацыяльнай вытворчасці і ўзнаўлення, які аддае лепшую частку мужчынам, а таксама падтрымліваецца схемамі, уласцівымі габітусу ўсіх людзей. (Bourdieu 2001: 33-34)

Патрыярхальны парадак у традыцыйных супольнасцях надзелены аб'ектыўнасцю здаровага сэнсу: відавочным, практычным і бясспрэчным кансэнсусам у дачыненні да сэнсу сацыяльных практык і гендарных адносін, які таксама падзяляецца прыгнятанай групай. Такім чынам, сімвалічны гвалт, звязаны з панаваннем мужчын, рэалізуецца праз самыя базавыя акты пазнання, якія, па сутнасці, з'яўляюцца актамі практычнага прызнання, даксічнага прыняцця — перакананні, якое не трэба абдумваць і пацвярджаць як такое (Bourdieu 2001: 34). Докса азначае бясспрэчную ісціну — любую веру або каштоўнасць, якая прымаецца як аксіёма ў любым канкрэтным грамадстве; вопыт, з дапамогай якога натуральны і сацыяльны свет здаецца відавочным; нешта, што само сабой разумеецца. (Bourdieu, 1977). Патрыярхальнае панаванне і падпарадкаванне жанчын у супольнасцях, заснаваных на павазе гонару, з'яўляюцца доксамі. У супольнасцях, заснаваных на павазе гонару, забойства жанчыны, якая запляміла гонар сваёй сям'і ў выніку пазашлюбных стасункаў, лічыцца заслужаным пакараннем, правільным учынкам у падобных абставінах. Менавіта таму асобы, якія ажыццяўляюць забойствы ў абарону гонару, зняволеныя ў турэцкія турмы, усхваляюцца сукамернікамі і сем'ямі і «купаюцца ў славе» (Onal, 2008). Бацька Фадзімы Сахіндаль не адчуваў пакут сумлення падчас суду. Больш за тое, ён не мог зразумець, што ён зрабіў не так (Wikan, 2008). Тым не менш, было б немагчыма падтрымліваць гэты парадак без згоды і ўдзелу прыгнечанай групы: ейны саўдзел з'яўляецца важным элементам валодання сімвалічнай уладай (Бурдзьё, 2006: 243). Сапраўды, жанчыны як няўзброеная група самі ўносяць свой уклад у адносіны ўлады, у якіх яны ўтрымліваюцца, бо яны несвядома ўжываюць кагнітыўныя катэгорыі, пабудаваныя з пункту гледжання дамінуючага становішча, да адносін панавання, тым самым робячы іх натуральнымі (Bourdieu 2001: 35). Магія сімвалічнага гвалту вядзе прыгнечаныя групы праз габітус да маўклівага прыняцця накладзеных абмежаванняў. Саўдзел некаторых жанчын у падтрыманні патрыярхальнага парадку можа таксама прымаць форму актыўнага падбухторвання або нават удзелу ў забойствах у абарону гонару.

Паколькі наступствы і ўмовы эфектыўнасці сімвалічнага гвалту трывала і глыбока ўкараніліся ў целе ў форме дыспазіцый і захаваліся ў свядомасці прыгнечаных, ён можа захоўвацца, нават калі сацыяльныя ўмовы, якія сфармавалі структуры дамінавання, перажываюць змены (Bourdieu 2001: 39).

Яшчэ адным важным агентам грамадскага ўзнаўлення гендарнага парадку, акрамя сямейных структур, царквы (рэлігіі) і сістэмы адукацыі, з'яўляюцца дзяржаўна-грамадскія інстытуты і судовая ўлада (Бурдзьё, 1989: 21; 2006: 265), што асабліва выразна выяўляецца ў супольнасцях, якія рухаюцца «гонарам». Канцэпцыя «гонару» выкарыстоўваецца для легітымізацыі прыгнёту і падпарадкавання жанчын, і, акрамя таго, у краінах, дзе культура «гонару» з'яўляецца эндэмічнай, уся сацыяльная структура і дзяржаўны апарат, здаецца, уносяць ўнёсак і ўдзельнічаюць у ажыццяўленні і падтрыманні практыкі ГАГ. Напрыклад, у даследаванні аб узнікненні ГАГ у Пакістане, Хан робіць наступныя высновы:

Злачынствы ў абарону гонару ў адносінах да жанчын фізічна здзяйсняюць мужчыны з іхных сем'яў, што лічыцца сацыяльна прымальным бліжэйшым грамадствам, заахвочваецца рэлігіяй з дапамогай дыскрымінацыйных вучэнняў і прадпісанняў, юрыдычна дазваляецца адвакатамі і судовымі органамі і палітычна ўхваляецца патрыярхальным інстытутамі дзяржавы (такімі, як заканадаўчая ўлада, паліцыя і палітычныя партыі). (Khan, 2006: 130)

Такім чынам, асноўным інструментам падпарадкавання жанчын на самой справе з'яўляецца не прамы, а «сімвалічны» гвалт, г.зн. габітус і докса — ментальныя схемы мыслення і асэнсавання паняцця полу і яго канфігурацый, якія падзяляюць мужчыны і жанчыны, успрымаючы свет праз гэтыя схемы. Габітус і докса арганізуюць паводзіны ў галіне гендарных адносін. Гэта не азначае, што Бурдзьё прыхоўваў ці не надаваў належнага значэння ролі фізічнага гвалту. Фізічны або прамы гвалт у адносінах да жанчын, гвалтаванні, эксплуатацыя, рукапрыкладства і г.д. можна разглядаць як працяг «сімвалічнай» улады, з дапамогай якой дамінуючыя ўздзейнічаюць на прыгнечаных (Bourdieu 2001: 34):

Шанаванне жыццёва важных сімвалічных дабротаў трывала звязана з паняццямі мужнасці або мужчынскай сілы і ўнутранымі, прававымі і адукацыйнымі стратэгіямі кантролю над крэўнымі сваячкамі. (Bourdieu 2001: 48)

«Мужнасць» азначае не толькі сексуальную і сацыяльную рэпрадуктыўную здольнасць, але і здольнасць змагацца і ажыццяўляць гвалт у мэтах зацвярджэння і падтрымання статусу, г.зн. абараняць свой гонар; фізічны гвалт з'яўляецца вельмі прымітыўным сродкам доказу сваёй мужчынскай сілы сярод іншых мужчын і падтрымання статусу.

Улічваючы, што адным з істотных дэтэрмінантаў «сапраўднага мужчыны» у патрыярхальных супольнасцях з'яўляецца праява кантролю над жанчынамі-членамі групы (сям'і/клану/племені) і іх рэпрадуктыўнымі здольнасцямі (Lerner, 1986), ягоная адсутнасць стварае пагрозу мужчынскай ідэнтычнасці, самапавазе і становішчу ў групе. У трывалым і стабільным грамадстве падпарадкаванае становішча жанчын падтрымліваюць з дапамогай больш ці менш тонкага, маўклівага і натуральнага сімвалічнага гвалту без неабходнасці звяртацца да больш жорсткіх захадаў. Аднак жанчына, якая сваімі паводзінамі свядома або мімаволі кідае выклік сацыяльнаму парадку, таксама кідае выклік мужнасці мужчын сваёй сям'і і па сутнасці правакуе іх на супрацьдзеянне, нацэленае на дэманстрацыю групе (іншым мужчынам), што яны ўсё яшчэ з'яўляюцца «сапраўднымі мужчынамі». Немагчымасць кантраляваць сексуальныя паводзіны жанчыны ў сваёй сям'і пагражае гонару мужчыны, ягонай мужнасці і, такім чынам, статусу ў грамадстве ў вачах іншых мужчын. Ён павінен аднавіць свой гонар з дапамогай гвалту ў дачыненні да жанчыны, што пагражала ягонаму статусу.

Некаторыя крытыкі абвінавачваюць Бурдзьё у тым, што ён не ўлічвае сацыяльныя змены ў празмерным акцэнце на структуру і прыніжэнні ролі сацыяльных актараў і гендарнай прыроды суб'ектыўнасці (Mottier 2002: 353-354). Аднак, незалежна ад таго, ці з'яўляюцца агенты аўтаномнымі або натхнёныя толькі габітусам, я б сказала, што ягоная тэорыя карысная для разумення забойстваў гонару, здзейсненых імігрантамі ў Заходняй Еўропе, як вынік страты аб'ектыўнасці тых структур, якія сфармавалі імігрантаў і ў якіх яны сацыялізаваныя, і як дзеянні, якія здзяйсняюць з-за страты сімвалічнай улады, якой яны карысталіся ў галіне гендарных ўладных адносін.

Забойства ў абарону гонару як патрыярхальная рэакцыя і крах сімвалічнага панавання

Улічваючы пазіцыю Бурдзьё, характар сімвалічнага гвалту і ўзаемасувязь паміж мужнасцю і гвалтам, я сцвярджаю, што прамы гвалт у адносінах да жанчын можа быць вытлумачаны як працяг мужчынскага дамінавання над жанчынамі і ўжываецца ў тых выпадках, калі традыцыйныя ўяўленні пра гендар, асабліва мужнасць, аспрэчваюцца і мужчынскае дамінаванне ставіцца пад пагрозу. У гэтых умовах мужчыны схіляюцца да прамога гвалту ў якасці сродку адстойвання сваёй перавагі. Гэта можа адбыцца, калі змены ў структуры сацыяльнай рэальнасці ствараюць дысананс паміж габітусам, схемамі ўспрымання свету і гендарнымі адносінамі.

У такіх абставінах сацыяльныя і матэрыяльныя ўмовы імкліва змяняюцца і перастаюць адпавядаць сфармаваным уяўленню і разуменню свету. Аб'ектыўныя структуры, якія сфармавалі дыспазіцыі і габітус, страчваюць сваю аб'ектыўнасць, і гэтыя дыспазіцыі губляюць сваю актуальнасць у новай абстаноўцы. Рамкі мужчынскага дамінавання, заснаваныя на паняцці мужчынскі гонару, становяцца неактуальны ў новых структурных умовах, і патрыярхальная ідэалогія падрываецца (Hunnicutt, 2009: 555). Калі мы надзелім паўнамоцтвамі адзін з гендараў, які раней быў падначаленым, юрыдычна, эканамічна і сацыяльна гэта падарве структурную аснову прывілеяў іншага. Адным з прыкладаў таго, як пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын падрывае прывілеі мужчын, з'яўляецца тое, як адукацыя і/або сродкі масавай інфармацыі ўплываюць на чаканні жанчын у дачыненні да жыцця, шлюбу (напрыклад, шлюб па каханні) і павышаюць дасведчанасць пра іхныя правы (Khan, 2006: 166); іншым з'яўляецца пашырэнне эканамічных магчымасцяў жанчын. Некаторыя «гендарна-нейтральныя» структурныя фактары, напрыклад, урбанізацыя або тэхналогіі, таксама аказваюць уплыў на гендарныя адносіны.

Паводле словаў Бурдзьё, змянілася менавіта структура ўзаемадносін сіл, якія складаюць поле. Жанчыны-імігранткі з неліберальных супольнасцяў трапляюць пад уплыў ліберальных габітусаў ў заходніх краінах, што дае ім больш улады — і менш мужчынам.

Шафілія Ахмед

Забойствы ў абарону гонару і ўразлівасць мужчын

Забойства ў абарону гонару адпавядае двум элементам «сапраўднага мужчыны» ў супольнасцях, кіраваных гонарам. Першы элемент — кантроль або панаванне над жанчынамі; другі — гэта здольнасць змагацца і ўжываць гвалт. Чым слабейшая сімвалічная, патрыярхальная ўлада над жанчынамі, тым цяжэй ажыццяўляць над імі кантроль і тым большая пагроза панаванню мужчын, а такім чынам, і вышэйшая імавернасць праявы гвалту з мэтай аднаўлення панавання. Гэта з'яўляецца асноўнай прычынай адносна высокай распаўсюджанасці ГАГ у супольнасцях імігрантаў у Еўропе. Мужчыны-імігранты занепакоеныя ўплывам культуры прымаючай краіны на сваіх сясцёр і дачок, таму яны схіляюцца да гвалту ў дачыненні да іх, баючыся, што яны могуць стаць занадта «заходнімі/еўрапейскімі/шведскімі/нямецкімі» і г.д., або ўмешваюцца наўпрост, спрабуючы прадухіліць такую магчымасць. Калі іхныя сваячкі або жонкі становяцца занадта празаходнімі, незалежнымі, свабоднымі, непаслухмянымі і парушаюць культурныя гендарныя нормы, яны баяцца, што з-за гэтага яны страцяць твар і будуць зганьбаваныя ў вачах іншых. Насамрэч гэтая занепакоенасць робіць больш імавернай сітуацыю, калі гэтыя мужчыны пяройдуць да гвалту і абгрунтавання «гонару» ў новых краінах, чым у краінах іх паходжання (Wikan, 2008: 69). Таму ГАГ ў Еўропе з'яўляецца рэакцыяй традыцыйных груп на трансфармацыю гендарных роляў і адмову некаторых жанчын і дзяўчынак прытрымлівацца кансерватыўнага парадку сімвалічнага дамінавання, які з'яўляецца вельмі прыгнятальным для жанчын; затым мужчына карае непаслухмяную жанчыну, ужываючы прамы гвалт для падтрымання і пацвярджэння патрыярхальнага парадку. Гэта пераканаўча тлумачыць матыў забойстваў Шафіліі Ахмед, Фадзімы Сахіндаль, Баназ Махмуд, Рухсаны Наз, Хешу Ёнэс і многіх іншых маладых жанчын у Еўропе ў апошнія гады ў імя так званага «гонару». Усе гэтыя ахвяры патрапілі пад уплыў новага, больш ліберальнага габітусу і аспрэчвалі патрыярхальна-рэпрэсіўны парадак культуры іх сем'яў.

Усе гэтыя маладыя жанчыны і дзяўчаты адмаўляліся падпарадкоўвацца патрыярхальнаму парадку ў сваіх сем'ях. Іхныя трагічныя гісторыі таксама дэманструюць зрухі ва ўладных адносінах паміж бацькамі-імігрантамі і іх дзецьмі (Darvishpour 2004): гендарныя канфлікты, такім чынам, перасякаюцца з пакаленчымі, асабліва паміж бацькамі і дочкамі. Дзеці, як правіла, лепш інтэгруюцца ў новае грамадства, чым іх бацькі. Маладыя жанчыны, якія выраслі ў новай краіне і знаёмыя з каштоўнасцямі, прынятымі ў грамадстве, больш не жадаюць прытрымлівацца іерархічнага, патрыярхальнага сямейнага парадку сваіх бацькоў. Адсюль выцякае наступнае: чым мацнейшая сацыяльная ізаляцыя і дыскрымінацыя, з якімі сутыкаюцца імігранты ў першым і другім пакаленнях ў новым грамадстве, тым мацней яны прывязваюцца да сваіх супольнасцяў і тым больш яны залежаць ад сваіх культурных каштоўнасцяў (Bjorling and Forberg, 2005); менавіта так імігранты спраўляюцца з ператварэннем сімвалічнага і культурнага капіталу. Дочкі, як прыгнечаная група, якая вырасла ў новай культуры, і схільная ў працэсе сацыялізацыі да альтэрнатыўных, больш прывабных каштоўнасцяў і ладу жыцця, і якая дасягае больш высокага ўзроўню адукацыі, чым іхныя бацькі, больш не жадаюць прытрымлівацца каштоўнасцям сваіх бацькоў і падпарадкоўвацца ім. Тым не менш, мужчыны ўсё яшчэ дамінуюць над імі: іх мужчыны спрабуюць захаваць традыцыйную культуру, якую яны лічаць часткай сваёй ідэнтычнасці.

Змененыя матэрыяльна-эканамічныя адносіны і працэсы мадэрнізацыі ў традыцыйных і кансерватыўных супольнасцях заахвоцілі некаторых жанчын кінуць выклік сімвалічнага парадку сваімі паводзінамі, пагражаючы тым самым прывілеяванаму становішчу мужчын. Зварот да прамога гвалту як спосабу кантролю і прыгнёту жанчын убудаваны ў мужчынскае дамінаванне; гэта свайго роду працяг сімвалічнага гвалту, які традыцыйна ставіць жанчын у больш нізкае становішча ў параўнанні з мужчынамі. Выкарыстанне прамога гвалту ў адносінах да жанчын больш імаверна ў сітуацыях, калі існуючыя метады зацвярджэння мужчынскай улады паслабленыя з-за хуткіх сацыяльных змен або іншых сацыяльных і культурных кантэкстаў, такіх як пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын.

Як адзначалася раней, матывы «забойстваў у абарону гонару» у кантэксце іміграцыі істотна адрозніваюцца ад традыцыйных матываў. Гістарычна склалася так, што ў арабскім свеце «забойства гонару» жанчыны апраўдвалася толькі ў двух выпадках: пры пазашлюбнай цяжарнасці ці выяўленні ў шлюбную ноч таго, што нявеста не з'яўляецца цнатлівай. Пазней заканадаўства арабскіх краін пашырыла гэтую канцэпцыю да забойства жонкі-здрадніцы, тым самым змяшаўшы паняцце злачынстваў у абарону гонару са злачынствамі на глебе рэўнасці (Abu-Odeh, 2010). Аднак мы можам адзначыць, што ў сучаснай Еўропе колькасць мадэляў паводзін, якія пагражаюць гонару сям'і і якія прыводзяць да забойства ў абарону гонару, значна павялічылася. Забойствы ў абарону гонару цяпер могуць матываваць не толькі доказамі пазашлюбных стасункаў, але і тым, што жанчыны з'яўляюцца «занадта заходнімі», адмаўляюцца ўступаць у шлюб па дамоўленасці або дамагаюцца разводу і г.д., як уяўляецца, матывам могуць служыць любыя паводзіны, з дапамогай якіх жанчына выяўляе свабоду волі і сцвярджае аўтаномію.

Магчыма, у новым кантэксце заходняй культуры сістэма (дамінуючая культура) надзяляе жанчын правамі і ўладай, адначасова падрываючы патрыярхат і мужчынскае дамінаванне, асабліва ў параўнанні з радзімай імігрантаў. Такім чынам трансфармуюцца пазіцыі ў галіне гендарных уладных адносін. Жанчыны, асабліва маладыя, знаходзяць усё больш магчымасцяў для выкарыстання сваёй волі, значыцца, яны «ганьбяць» сваю сям'ю. Такім чынам, кантроль над імі павінен быць больш жорсткім, і парог смяротнай «ганьбы» больш не вызначаецца аб'ектыўна, а ацэньваецца кожны раз, калі гэтая раўнавага знаходзіцца пад пагрозай. Тут таксама іграюць ролю дадатковыя «рызыкоўныя» акалічнасці, асабліва рэпутацыя мужчын у вачах знаёмых, напрыклад, у выпадку забойства Баназ Махмуд. Фадзіма Сахіндаль прыцягнула ўсеагульную ўвагу сваёй гісторыяй і наклікала ганьбу на сваю сям'ю, што прывяло да вынікаў куды больш жахлівых, чым яе бунт як такі.

Важна адзначыць, што гендарныя канфлікты, якія ўзнікаюць у супольнасці імігрантаў, маюць два аспекты, якія перасякаюцца. З аднаго боку, сутыкненні ўзмацняюцца па меры таго, як жанчыны-імігранткі ў новай краіне набываюць больш правоў, адноснай свабоды, становяцца больш незалежнымі ў эканамічным дачыненні і адмаўляюцца прымаць культурныя кодэксы сваёй краіны. Асабліва гэта тычыцца дзяўчат, якія выраслі ў Еўропе і ніколі не ведалі сваёй радзімы (Darvishpour, 2004; Hellgren and Hobson, 2008). З іншага боку, забеспячэнне гендарнай роўнасці ў кантэксце іміграцыі суправаджаецца крызісам мужнасці сярод мужчын у новых умовах. Сапраўды, мы можам назіраць распад мужнасці і ўсё большую трывогу некаторых мужчын-імігрантаў, выкліканую спалучэннем сацыяльнай ізаляцыі, хісткага становішча, лібералізацыі сексуальнасці ў больш шырокім грамадстве і пашырэннем правоў і магчымасцяў жанчын (Абас, 2011). У адсутнасці іншых крыніц сацыяльнай падтрымкі або прызнання яны ўспрымаюць гонар, кантроль над жанчынамі і, магчыма, іхную здольнасць абараніць іх ад заган грамадства ў якасці асноўных кампанентаў іхнай самапавагі. Сацыяльны і культурны ціск заходняга ліберальнага грамадства адмоўна адбіваецца на мужнасці мужчын-імігрантаў першага і другога пакалення, заснаваных на павазе традыцыі і гонару: іх мужнасць знаходзіцца пад пагрозай.

Гіпотэза зваротнай рэакцыі

Важна адзначыць, што ў тых выпадках, калі структурныя змены не абавязкова суправаджаюцца ідэалагічнымі зменамі, яны могуць прывесці да напружанасці і росту гвалту ў адносінах да жанчын. Такім чынам, скарачэнне структурнай гендарнай няроўнасці пры захаванні патрыярхальнага і гегеманістычнага мужчынскага парадку можа прывесці да павелічэння маштабаў гвалту ў адносінах да жанчын. Неабароненасць мужчын, якая ўзнікае з-за сацыяльных патрабаванняў патрыярхату і няздольнасць выконваць культурныя прадпісанні, звязаныя з паняццем «сапраўднага мужчыны», — выдатніка, карміцеля, абаронцы — могуць прывесці да расчаравання, якое будзе служыць таемнай сілай, якая матывуе гвалт у адносінах да жанчын (Hunnicutt, 2009: 561).

У рамках фемісцкага аналізу гвалту ў адносінах да жанчын у патрыярхальнай сістэме каардынат тлумачэнні сканцэнтраваныя на гендарных сацыяльных механізмах, дамінаванні і ўладзе (Dobash et al., 1992; Hunnicutt, 2009) і патрыярхат вызначаецца як набор сацыяльных механізмаў, якія надзяляюць мужчын прывілеямі, і дзе мужчыны як група дамінуюць над жанчынамі як групай, як структурна, так і ідэалагічна (Hunnicutt, 2009: 557).

Сімвалічная сіла мужчынскага дамінавання не ўпісваецца ў новыя сацыяльныя ўмовы, а гонар як сімвалічная карысць больш не прызнаецца/не легітымізуецца дзяржавай і дамінуючай культурай, а нават асуджаецца, хоць яна застаецца важнай каштоўнасцю ў супольнасцях імігрантаў, асабліва калі яны не валодаюць сваімі іншымі, былымі сацыяльнымі, эканамічнымі або культурнымі капіталамі. Часта суб'екты, найлепей  прыстасаваныя да старой абстаноўкі, адчуваюць найбольшыя цяжкасці ў адаптацыі да новых сітуацый: іхны нораў і габітус становяцца дысфункцыянальнымі, а іх спробы падтрымліваць іх толькі пагаршаюць сітуацыю і павялічваюць расчараванне (Bourdieu, 2006: 230).

Брытанскі навуковец Наіла Кабеер (1999: Пункт 23) сцвярджае, што гвалт з боку мужчын можа азначаць як зацвярджэнне ўлады пры адсутнасці змен і/або спробу зацвердзіць гэтую ўладу ў адказ на змененне дзеянняў і пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын. Я хацела бы дадаць, што часам гвалт можа выкарыстоўвацца для папярэджання або прадухілення такіх змяненняў. Здаецца, што характар і кантэкст ГАГ у заходніх краінах абумоўленыя выключна істотнымі зменамі ў дзеяннях або статусе жанчын, чаканнем гэтых змен і іх негатыўным уздзеяннем на мужчынскі пачатак. Пад прадчуваннем я маю на ўвазе, што агульныя, ускосныя страхі і трывогі ці нават аддаленыя прыклады іншых жанчын могуць прывесці да праявы гвалту ў адносінах да жанчын-сваякоў у якасці прыкладу для іншых. Такім чынам, асуджаючы гвалт і забойствы, здзейсненыя ў абарону гонару, мы павінны разумець, што адрозненні паміж рознымі формамі забойстваў жанчын паводле прыкметы полу, якія здзяйсняюць у сувязі з гвалтам у абарону гонару, нароўні з іхным кантэкстам, павінныя разглядацца інакш, чым іншыя формы гвалту з боку мужчын.

Можна сцвярджаць, што ўзмацненне гвалту ў абарону гонару ў адпаведных супольнасцях з'яўляецца паказчыкам пазітыўных сацыяльных змяненняў, змены гендарных роляў і спробаў жанчын адстойваць свае правы. Паколькі ўжыванне фізічнага гвалту ў супольнасцях, заснаваных на павазе гонару, глыбока ўкаранілася ў паняццях гонару і мужнасці, зварот да гвалту можа разглядацца як сродак абароны дамінуючага становішча ў сітуацыі, калі існуе пагроза (г.зн. мужчыны схіляюцца да гвалту ў адносінах да жанчын, паколькі жанчыны атрымліваюць усё больш правоў і магчымасцяў). У рамках аналізу, праведзенага Бурдзьё, докса моцнага і традыцыйнага патрыярхальнага панавання ставіцца пад сумнеў новымі сацыяльнымі ўмовамі і пашырэннем правоў і магчымасцяў жанчын. Такім чынам, калі сімвалічная ўлада дамінуючай групы змяншаецца ў выніку структурных змен, прамы гвалт забяспечвае мужчын сродкамі пацвярджэння панавання і мужчынскага гонару.

Гэты аргумент суладны з аналізам гвалту ў адносінах да жанчын, праведзеным у патрыярхальнай сістэме каардынат, у прыватнасці з гіпотэзай аб зваротнай рэакцыі, згодна з якой павелічэнне гендарнай роўнасці можа прывесці да больш высокіх узроўняў гвалту ў адносінах да жанчын і забойстваў жанчын (Gartner et al., 1990; Russell, 1975; Williams and Holmes, 1981, працытавана ў Vieraitis et al., 2015). Існуе крыху доказаў у падтрымку гіпотэзы аб зваротнай рэакцыі: большасць даследаванняў заснаваныя на ацэнцы гендарнай роўнасці на падставе сацыяльна-эканамічных паказчыкаў у заходніх краінах (Hunnicutt, 2009: 561-562; Vieraitis et al., 2015), пры гэтым ігнаруючы ідэалагічныя фактары. Аднак даны феномен яшчэ не быў даказаны ў дачыненні да традыцыйных супольнасцяў незаходніх краін, заснаваных на павазе гонару, або імігрантаў з гэтых супольнасцяў у заходніх краінах. Гіпотэза зваротнай рэакцыі можа быць дарэчнай, зыходзячы са здагадкі аб тым, што гвалт у абарону гонару або забойствы ў абарону гонару як рэакцыя на пагрозу мужчынскаму дамінаванню і спроба яго пацвердзіць больш імаверныя ў тых выпадках, калі сімвалічная сіла патрыярхату аслаблена з прычыны змены пазіцый у адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі.

Высокія паказчыкі гвалту ў адносінах да жанчын сярод імігранцкіх супольнасцяў можна вытлумачыць як прыкмету сацыяльных змен і трансфармацыі гендарных адносін. Аднак узровень распаўсюду гвалту па-ранейшаму робіць пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын больш небяспечным і пагражае працэсу, у выніку якога пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын наносіць удар па патрыярхаце. Акрамя індывідуальнай шкоды здароўю або жыццю жанчыны, які прычыняе кожны акт гвалту, яшчэ адным трывожным аспектам распаўсюджанасці гвалту над жанчынамі і забойстваў у абарону гонару з'яўляюцца, у прыватнасці, макраструктурныя наступствы асобных актаў гвалту. Злачынствы ў абарону гонару здзяйсняюць для таго, каб аднавіць гонар сям'і/клану і змыць ганьбу, прычыненую правіннасцю жанчын з гэтай групы. Аднак кожнае забойства ў абарону гонару прыводзіць альбо да фізічнага знішчэння ахвяры, альбо да іншых формаў «нейтралізацыі» непакорлівых жанчын. У выніку становіцца менш на адну «бунтарку», здольную кінуць выклік існаму патрыярхальная парадку ў групе. Акрамя таго, жанчыны і дзяўчынкі, якія могуць быць здольныя ў будучыні кінуць выклік грамадскаму парадку, знаходзяцца пад кантролем: стаўшы сведкамі пакут адной ахвяры забойства ў абарону гонару, яны фактычна не хочуць прытрымлівацца ейнага прыкладу — гэта завецца агульным стрымліваннем. Асноватворным прынцыпам не толькі сістэмы правасуддзя, але і механізмаў сацыяльнага кантролю з'яўляецца меркаванне аб тым, што страх перад пакараннем не дазволіць іншым здзяйсняць аналагічныя дзеянні. Чым больш суровае і непазбежнае пакаранне за правіннасць, тым больш эфектыўны стрымліваючы фактар1.

Стрымліванне, магчыма, з'яўляецца найбольш важным асноватворным наступствам гендарнага гвалту, выкліканага традыцыйнымі ўяўленнямі, згодна з якімі жанчыны лічацца горшымі за мужчын. Яно дапамагае трымаць жанчын на падпарадкаваных ролях і замацоўвае такі парадак, як падкрэсліваецца ў міжнародных дакументах па правах чалавека (CEDAW 1993: 1, 7, 11).

Трэці фактар

Больш за тое, як адзначае Мак Кінан (1991: 1303), гендарная прадузятасць пранізвае праваахоўную сістэму: у тых выпадках, калі ў прававой сістэме дамінуюць члены групы, якая здзейсніла агрэсію, многія фармальна незаконныя дзеянні рэдка лічацца злачыннымі. Іманентна схемы панавання, уяўленні пра гонар і гендарныя ролі падзяляюцца супрацоўнікамі паліцыі і суддзямі; яны фармуюць іхную рэакцыю на гвалт, звязаны з павагай гонару, і на забойствы жанчын. Даследаванне з Афганістана (Baldry et al., 2013 года) паказала, што на вяршэнства права (г.зн. пакаранне ў адпаведнасці са здзейсненым злачынствам) уплываюць уяўленні аб мужчынскім гонару ў тых выпадках, калі паводзіны жанчыны пагражаюць яму. Прызнанне шлюбнай здрады жанчыны, якая стала ахвярай гвалту інтымнага партнёра, спарадзіла больш мяккае стаўленне да гвалту ў адносінах да жанчын: гэта, у сваю чаргу, знізіла схільнасць супрацоўнікаў паліцыі ўмешвацца, заключаць агрэсара пад варту і аказваць падтрымку ахвяры. Сістэмы крымінальнага правасуддзя ў заходніх краінах таксама працятыя гендарнай прадузятасцю і часцяком не забяспечваюць жанчынам абароны ад гвалту, на якую яны маюць права. Баназ Махмуд некалькі разоў перад смерцю паведамляла пра пагрозы з боку сваёй сям'і, але паліцыяй у абароне было адмоўлена (Payton, 2011). Бацькі Баназ Махмуд, Хешу Ёнэс, Шафілі Ахмед або Фадзімы Сахіндаль былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне; аднак на працягу многіх гадоў (да 2000 года) розныя еўрапейскія суды прымалі прававую абарону, заснаваную на пазіцыях культуры, традыцыі і гонару, і праяўлялі паблажлівасць ў адносінах да забойцаў, якія ўчынілі злачынствы ў абарону гонару (Gill, 2011; Kabani, 2004; Maier, 2009; Sieslingand Ten Voorde, 2009).

Баназ Махмуд

Мадэлі дамінавання мужчын і падпарадкавання жанчын глыбока ўкараніліся ў менталітэце — у габітусе, паводле тэрміналогіі Бурдзьё, — як мужчын, так і жанчын, а таксама ў праваўжывальнай практыцы (Bourdieu, 2006: 249).

Выкараненне гвалту ў адносінах да жанчын ніколі не адбудзецца без змянення ўзроўню дасведчанасці і змены існуючага габітусу і схем мыслення пра гендар і мужнасць. Кожны акт гвалту ў адносінах да жанчын убудаваны ў больш буйную сацыяльную арганізацыю (Hunnicutt, 2009). Забойствы ў абарону гонару ў кантэксце іміграцыі падкрэсліваюць схемы функцыянавання патрыярхальнага, сімвалічнага панавання, у тым ліку ў рамках дамінуючай культуры заходніх краін. Больш за тое, сексісцкія ідэалогіі могуць таксама захоўвацца ў заходніх супольнасцях, і многія з іх застаюцца беспакаранымі (Cacho, 2012 па; Walters, 2011); тым не менш, ліберальныя заходнія дэмакратыі даюць жанчынам больш інструментаў для барацьбы з няроўнасцю і асуджэння яе.

Высновы

Забойствы і іншыя праявы гвалту ў абарону гонару апошнім час выклікаюць усё вялікую цікавасць ва ўсім свеце: як у краінах, дзе яны з'яўляюцца эндэмічнымі, так і ў супольнасцях імігрантаў у заходніх краінах. Гэтая занепакоенасць выкліканая хуткімі сацыяльнымі зменамі, якія паўплывалі на гендарныя адносіны ў глыбока патрыярхальных супольнасцях і падарвалі панаванне мужчын.

У даным святле гвалт у адносінах да жанчын становіцца праявай крызісу мужнасці, выкліканага хуткімі эканамічнымі зменамі, дэфармуе мужчынскую ідэнтычнасць і заахвочваць гвалт і нянавісць да жанчын. У свядомасці людзей патрыярхальная ідэалогія знаходзіцца пад пагрозай, калі навакольная сацыяльная рэальнасць больш не адпавядае ейным правілам і прыгнечаная група мае доступ да большай колькасці сацыяльных, эканамічных і сімвалічных рэсурсаў/капіталаў. Гэта тычыцца як супольнасцяў, якія сталі на шлях развіцця, так і развітых, як традыцыйных супольнасцяў, так і сучасных.

Відаць, дасягненне гендарнай роўнасці і барацьба з гвалтам у адносінах да жанчын павінныя ажыццяўляцца не толькі шляхам пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын, змянення іхнага габітусу і аказання падтрымкі, калі яна ім неабходная, але і шляхам абмеркавання і змянення мужчынскай ідэнтычнасці і габітусу мужчын у галіне адносін паміж мужчынамі і жанчынамі.

Ці пойдзем мы далей, ці паслухаем заклік Бурдзьё да сімвалічнай рэвалюцыі, справакаванай фемінісцкім рухам? Гэта не было б усяго толькі «простым ператварэннем свядомасці, а стала б радыкальнай трансфармацыяй сацыяльных умоў стварэння ўстановак, якія прыводзяць да таго, што прыгнечаныя прымаюць пункт гледжання дамінуючых» (Бурдзьё 2001: 41-42).

З наступстваў гэтага закліку можна зрабіць пэўныя высновы. Калі мы хочам ліквідаваць прычыны гендарна матываванага гвалту і забойстваў жанчын і выкараніць іх, мы мусім, такім чынам, прыняць захады па змяненні ўстановак, стэрэатыпаў і забабонаў у дачыненні да гендарных роляў, якія асацыююць гвалт з мужчынскаю/вірыльнасцю, якія пераважаюць у большасці супольнасцяў. Гэта адносіцца як да заходняга, так і да незаходняга грамадства і праяўляецца ў аналізе рэакцый на ГАГ у супольнасцях імігрантаў. Аказанне неадкладнай падтрымкі і абароны таксама мае вырашальнае значэнне, хоць сапраўдная праблема заключаецца ў доўгатэрміновых захадах — змяненні стаўлення, забабонаў і стэрэатыпаў у дачыненні да гендарных роляў, а таксама выкараненні ўзаемасувязі мужнасці і дамінавання над жанчынамі. Вяршэнства права і законаў, якія абараняюць жанчын ад гвалту, недастаткова: жыццёва важна палепшыць цяперашнія ўяўленні аб гонары/мужнасці, якія разглядаюць гвалт і кантроль над жанчынамі як значны і вызначальны элемент.

Не сакрэт, што і ў заходніх краінах дзяржаўны апарат і судовая ўлада працятыя стэрэатыпамі і гендарнай прадузятасцю і дапушчаюць такі гвалт. Больш за тое, на працягу доўгага часу яны адмаўляліся забяспечваць жанчынам у супольнасцях меншасцяў абарону іхных правоў. Толькі нядаўна дэбаты, выкліканыя забойствамі і гвалтам у абарону гонару, пачалі фармаваць новыя інстытуцыйныя падыходы да гэтай праблемы.

Таму любыя захады і змены ў сімвалічнай ўладзе трэба разглядаць у трох паралельных абласцях і ахопліваць трох сацыяльных агентаў гендарных ўладных адносін: абарону жанчын, дзеянні па змяненні мужчынскіх паводзін і мыслення, а таксама дзяржаўную сферу: заканадаўства, службовых асоб і афіцыйную ўладу, якія лічацца арганізацыйнай структурай сацыяльнай рэальнасці.

1. Усё яшчэ лічыцца, што больш эфектыўным сродкам стрымлівання людзей ад здзяйснення злачынстваў з'яўляецца непазбежнасць пакарання, а не ягоны цяжар (Wright, 2010).

Выражэнне падзякі

Аўтарка хацела б падзякаваць Джэнет Стаматэль за карысныя каментары да больш ранняга варыянта гэтага артыкула і праграму COST Action IS1206 за рэдагаванне тэксту.

Фінансаванне

Гэта даследаванне не было фінансава якім-небудзь грантам ад якога-небудзь фінансуючай установы ў дзяржаўным, камерцыйным або некамерцыйным сектарах.

Літаратура

Abbas T (2011) Honour-related violence towards South Asian Muslim women in the UK: A crisis of masculinity and cultural relativism in the context of Islamophobia and the ‘war on terror’. In: Idriss MM and Abbas T (eds) Honour, Violence, Women and Islam. Abingdon: Routledge, pp. 16-28.

Abu Hassan R and Welchman L (2005) Changing the rules? Developments on ‘crimes of honour’ in Jordan. In: Welchman L and Hossain S (eds) ‘Honour’ Crimes, Paradigms, and Violence Against Women. London: Zed Books, pp. 199-208.
Abu-Odeh L (2010) Honour killings and the construction of gender in Arab societies. American Journal of Comparative Law 58 (Fall): 911-952.
ACUNS (Academic Council on the United Nations System Vienna Liaison Office) (2013) Femicide. A Global Issue That Demands Action, ed. Laurent C, Platzer M and Idomir M. Vienna: ACUNS.
Austin J (2009) The urgent need to combat so-called ‘honour crimes’. Report for the Parliamentary Assembly of Europe, Council of Europe, Report | Doc. 11943-08 June 2009. Available at: assembly.coe.int/nw/xml/XRef/Xref-XML2HTML-en.asp?fileid=12696&lang=EN (accessed 20 April 2015).
Baldry AC, Pagliaro S and Porcaro C (2013) The rule of law at time of masculine honour: Afghan police attitudes and intimate partner violence. Group Processes and Intergroup Relations 16(3): 363-374.
Begikhani N (2005) Honour-based violence among the Kurds: The case of Iraqi Kurdistan. In: Welchman L and Hossain S (eds) ‘Honour’ Crimes, Paradigms, and Violence Against Women. London: Zed Books, pp. 209-229.
Bjorling B and Forberg J (2005) Honour Related Violence. European Resource Book and Good Practice Based on the European Project: Prevention of Violence against Women and Girls in Patriarchal Families. Stockholm: Kvinnoforum.
Bourdieu P (1977) Outline of a Theory of Practice. Cambridge: Cambridge University Press.
Bourdieu P (1989) Social space and symbolic power. Sociological Theory 7(1): 14-25.
Bourdieu P (1991) Language and Symbolic Power. Cambridge: Polity Press.
Bourdieu P (2001) Masculine Domination. Stanford, CA: Stanford University Press.
Bourdieu P (2006) Medytacje pascalianskie. Warszawa: Oficyna Naukowa.
Bourgois P (2009) Recognizing invisible violence: A thirty-year ethnographic retrospective. In: Rylko-Bauer B, Whiteford L and Farmer P (eds) Global Health in Times of Violence. Santa Fe, NM: School of Advanced Research Press, pp. 18-40.
Cacho L (2012) Slavery Inc.: The Untold Story of International Sex Trafficking. London: Portobello Books.
Chesler P (2010) Worldwide trends in honour killings. Middle East Quarterly 17(2): 3-11.
Connors J (2005) United Nations approaches to ‘crimes of honour’. In: Welchman L and Hossain S (eds) ‘Honour’ Crimes, Paradigms, and Violence Against Women. London: Zed Books, pp. 22-41.
Darvishpour M (2004) HRV and tradition: Cross-cultural encounters of power relations. In: Honour Related Violence within a Global Perspective: Mitigation and Prevention in Europe. European Conference Report, Kvinnoforum, Stockholm, 7-8 October 2004, pp. 29-31.
Dobash RP, Dobash RE, Wilson M et al. (1992) The myth of sexual symmetry in marital violence. Social Problems 39(1): 71-91.
Fisk R (2010) The crimewave that shames the world. The Independent, 7 September. Available at: www.independent.co.uk/voices/commentators/fisk/robert-fisk-the-crimewave-that-shames- the-world-2072201.html (accessed 5 April 2015).
Galtung J (1990) Cultural violence. Journal of Peace Research 27: 291-305.
Gartner R, Baker K and Pampel FC (1990) Gender stratification and the gender gap in homicide victimization. Social Problems 37: 593-612.
Gill A (2011) Reconfiguring ‘honour’-based violence as a form of gendered violence. In: Idriss MM and Abbas T (eds) Honour, Violence, Women and Islam. Abingdon: Routledge, pp. 218-231.
Gill A and Brah A (2014) Interrogating cultural narratives about ‘honour’-based violence. European Journal of Women Studies 21(1): 72-86.
Hellgren Z and Hobson B (2008) Cultural dialogues in the good society: The case of honour killings in Sweden. Ethnicities 8(3): 385-404.
Hunnicutt G (2009) Varieties of patriarchy and violence against women. Violence Against Women 15(5): 553-573.
Kabani JR (2004) Honour killings in Sweden: The need for intellectual and institutional coherence for working towards the realization of women’s human rights, pp 358-371. Available at: www. pagu.unicamp.br/sites/www.pagu.unicamp.br/files/colenc.04.a08i.pdf (accessed 4 April 2013).
Kabeer N (1999) The conditions and consequences of choice: Reflections on the measurement of women’s empowerment. United Nations Research Institute for Social Development, Discussion, Paper No. 108.
Khan TS (2006) Beyond Honour: A Historical Materialist Explanation of Honour Related Violence. Karachi: Oxford University Press.
Korteweg AC and Yurdakul G (2010) Religion, culture and the politicization of honour-related violence: A critical analysis of media and policy debates in Western Europe and North America. Gender and Development Programme Paper Number 12, October 2010, United Nations Research Institute for Social Development.
Kvinnoforum (2003) A Resource Book for Working Against Honour Related Violence. Based on the Project ‘Honour’ Related Violence in Europe - Mapping of Occurrence, Support and Preventive Measures. Stockholm: Kvinnoforum.
Lerner G (1986) The Creation of Patriarchy. New York and Oxford: Oxford University Press.
MacKinnon CA (1991) Reflections on sex equality under law. The Yale Law Journal 100(5): 1281-1328.
Maier S (2009) Honour killings and the cultural defense in Germany. In: Foblets M-C and Dundes Renteln A (eds) Multicultural Jurisprudence: Comparative Perspectives on the Cultural Defense. Oxford and Portland, OR: Hart Publishing, pp. 229-241.
Manjoo R (2012) Report of the Special Rapporteur on violence against women, its causes and consequences, Rashida Manjoo, Human Rights Council, United Nations General Assembly, 23 May 2012 (A/HRC/20/16).
Meetoo V and Mirza HS (2011) There is nothing ‘honourable’ about honour killings: Gender, violence and the limits of multiculturalism. In: Idriss MM and Abbas T (eds) Honour, Violence, Women and Islam. Abingdon: Routledge, pp. 42-66.
Mottier V (2002) Masculine domination: Gender and power in Bourdieu’s writings. Feminist Theory 3(3): 345-359.
Okin SM, with respondents (1999) Is Multiculturalism Bad for Women? ed. Cohen J, Howard M and Nussbaum MC. Princeton, NJ: Princeton University Press.
Onal A (2008) Honour Killing: Stories of Men who Killed. London: Saqi Books.
Payton J (2011) Collective crimes, collective victims: A case study of the murder of Banaz Mahmood. In: Idriss MM and Abbas T (eds) Honour, Violence, Women and Islam. Abingdon: Routledge, pp. 69-79.
Pervizat P (2011) Lack of due diligence: Judgements of crimes of honour in Turkey. In: Idriss MM and Abbas T (eds) Honour, Violence, Women and Islam. Abingdon: Routledge, pp. 142-153.
Radford J and Russell D (eds) (1992) Femicide. The Politics of Women Killing. Buckingham: Open University Press.
Russell DEH (1975) The Politics of Rape. New York: Stein and Day.
Siddiqui H (2005) There is no ‘honour’ in domestic violence, only shame! Women’s struggles against ‘honour’ crimes in the UK. In: Welchman L and Hossain S (eds) ‘Honour’ Crimes, Paradigms, and Violence Against Women. London: Zed Books, pp. 263-281.
Siesling M and Ten Voorde J (2009) The paradox of cultural differences in Dutch criminal law. In: Foblets M-C and Dundes Renteln A (eds) Multicultural Jurisprudence: Comparative Perspectives on the Cultural Defense. Oxford and Portland, OR: Hart Publishing.
Stewart FH (1994) Honor. Chicago: The University of Chicago Press.
Tremblay P (2014) Turkey’s rate of murdered women skyrockets. Al-Monitor: The Pulse of the Middle East, 12 September. Available at: www.al-monitor.com/pulse/originals/2014/09/tur- keywomenmurder.html# (accessed 10 April 2015).
United Nations Population Fund (2000) The State of World Population 2000. New York: United Nations Population Fund.
Vieraitis LM, Britto S and Morris RG (2015) Assessing the impact of changes in gender equality on female homicide victimization: 1980-2000. Crime and Delinquency 61(3): 428-453. Walters N (2011) Living Dolls: The Return of Sexism. London: Virago.
Welchman L and Hossain S (2005) ‘Honour’, rights and wrongs. In: Welchman L and Hossain S (eds) ‘Honour’ Crimes, Paradigms, and Violence Against Women. London: Zed Books, pp. 1-20. Wikan U (2008) In Honour of Fadime: Murder and Shame. Chicago and London: The University of Chicago Press.
Williams R (2011) ‘Honour’ crimes against women in UK rising rapidly, figures show. The Guardian, 3 December. Available at: www.theguardian.com/uk/2011/dec/03/honour-crimes- uk-rising (accessed 20 May 2012).
Wright V (2010) Deterrence in criminal justice: Evaluating certainty vs. severity of punishment. The Sentencing Project, November. Available at: www.sentencingproject.org/doc/ Deterrence%20Briefmg%20.pdf (accessed 20 May 2013).

Дакументы

КЛДЖ, агульная рэкамендацыя 19 КЛДЖ, прынятая з нагоды Сусветнай канферэнцыі па правах чалавека 1993 года ва Вене.
Канвенцыя Рады Еўропы аб папярэджанні і барацьбе з гвалтам у адносінах да жанчын і хатнім гвалтам. 11.05.2011 (Стамбульская канвенцыя) (CETS № 210).
Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ), Тэрміновая неабходнасць барацьбы з так званымі «злачынствамі ў імя гонару». Даклад, Камітэт па роўных магчымасцях для жанчын і мужчын, дакладчык Джон Осцін, 2009/06/09 года, док. 11943.
Дэкларацыя аб выкараненні гвалту ў адносінах да жанчын, прынятая Генеральнай Асамблеяй (ГА ​​ААН), 1993 год.
Рэзалюцыя 56/128 Генеральнай Асамблеі ад 19 снежня 2001 года (Традыцыі або звычаі, якія закранаюць здароўе жанчын і дзяўчынак).
Рэзалюцыя 57/179 Генеральнай Асамблеі ад снежня 2002 года і 59/165 ад 20 снежня 2004 года, якія непасрэдна тычацца злачынстваў у абарону гонару ў адносінах да жанчын.
Рэзалюцыя 59/166 Генеральнай Асамблеі ад снежня 2004 года і 58/147 ад снежня 2003 года (выкараненне гвалту ў адносінах да жанчын у сям'і).
Рэзалюцыя 61/143 Генеральнай Асамблеі ад 19 снежня 2006 г. (актывізацыя намаганняў у мэтах выкаранення ўсіх формаў гвалту ў адносінах да жанчын).
Рэзалюцыя 63/155 Генеральнай Асамблеі ад 18 снежня 2008 (актывізацыя намаганняў у мэтах выкаранення ўсіх формаў гвалту ў адносінах да жанчын).

Біяграфія аўтаркі

Магдалена Гжыб — асістэнтка кафедры крыміналогіі факультэта права і адміністрацыі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, Польшча. Яна атрымала доктарскую ступень у галіне права і крымінальных навук у Ягелонскім універсітэце і Ўніверсітэце Бардо, Францыя. Доктарская дысертацыя была прысвечаная крыміналагічным праблемам культурна матываваных злачынстваў у заходніх краінах. Яе апошнія публікацыі ўключаюць у сябе «Забойства жанчын: крыміналагічныя аспекты» [Femicide: A criminological framework] (Archiwum Kryminologii, Vol. 36/2014) і «"Наперадзе яшчэ доўгі шлях": крыміналізацыя забойстваў жанчын і барацьба з беспакаранасцю ў Лацінскай Амерыцы, апошнія падзеі» [Still a long way ahead: Criminalisation of femicide and addressing impunity in Latin America, recent developments] (Феміцыд. Глабальная праблема, якая патрабуе дзеянняў, том IV, Вена: ACUNS, 2015). У цяперашні час ейныя навуковыя зацікаўленасці ўключаюць віктымізацыю жанчын у Польшчы, палітычныя інструменты гвалту ў адносінах да жанчын і меры крымінальнага правасуддзя, якія выкарыстоўваюцца ў адказ на згубныя традыцыйныя практыкі ў заходніх дэмакратычных ліберальных дзяржавах.

Арыгiнал

0 Каментары

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
Fill in the blank.