Пераклад: Грэбер Д. Новыя анархісты

0 Каментары

У рамках альтэрглабалісцкага руху ідэі анархізму атрымалі новае гучанне і ўзбагаціліся сучаснай практыкай. Дэвід Грэбер быў актыўным удзельнікам тых падзей. У гэтым тэксце, напісаным у 2002 годзе адразу пасля ўздыму альтерглабалізма ён сфармуляваў асноўныя рысы руху, падкрэсліўшы ў іх анархісцкі элемент і прапанаваў некаторыя магчымасці практычнага і тэарэтычнага развіцця. Чаму альтерглобалистов часам называюць «антыглабалістамі», як яны выкарыстоўвалі анархісцкія практыкі прамой дэмакратыі і прамога дзеяння, як ім удалося абыйсці дыхатамію «гвалтоўнасць/ненасілле» і стварыць зусім новы для сучаснага свету тып палітыкі.

Складана ўзгадаць нейкі час, калі б між інтэлектуаламі і актывістамі, між тэарэтыкамі рэвалюцыі і яе практыкамі пралягала б такая прорва. Пісьменнікі, якія гадамі публікавалі эсэ ў духу праграмных дакумантаў для шырокіх сацыяльных рухаў, якія фактычна не існавалі, падавалася б, адчулі збянтэжанасць а тое і непрыхаваную пагарду, дастаткова было ершым з іх сапраўды з'явіцца. Асабліва абуральным падаецца рух, які без асаблівай прычыны вызначаюць як «антыглабалісцкі» - адзіны, які за нейкіх два ці тры гады змог цалкам трансфармаваць уяўленне аб гістарычных магчымасцях для мільёнаў людзей на планеце. Магчыма, гэта адбылося па прычыне невуцтва ці залішняга даверу таму што было пачарпнута з такіх адкрыта варожых крыніц, як New York Times. Варта таксама адзначыць, што большасць напісанага, нават найбольш прагрэсіўнымі аўтарамі, падаецца, зусім упускае сутнасць руху альбо рэдка засяроджана  на тым, што самі ўдзельнікі ў лічаць найбольш важным у ім.

Я пішу гэта як анархіст; але ў нейкім сэнсе — улічваючы, колькі людзей, што ўдзельнічаюць у руху, сапраўды завуць сябе анархістамі, і ў якім кантэксце — з некалькі нязвычнай пазіцыі. Само паняцце прамога дзеяння з ягоным адмаўленнем палітыкі, паняцце, што мае на ўвазе змену паводзінаў на карысць фізічнага ўздзеяння супраць дзяржаўнай улады у форме, якая сама па сабе ўтрымлівае альтэрнатыву — усе гэта выходзіць наўпрост з лібертарнай традыцыі. Анархізм — гэта сэрца руху, ягоная душа, крыніца большай частцы таго што ў ім есць новага і абнадзейваючага. У наступным я буду спрабаваць праясніць тое што, здаецца, з'яўляецца трыма найбольш распаўсюджанымі забабонамі аб руху: нашую меркаваную апазіцыю таму, што носіць назву «глабалізацыя», нашую меркаваную «гвалтоўнасць», і наш меркаваны недахоп паслядоўнай ідэалогіі. Затым выкажу меркаванне аб тым як бы радыкальна настроеныя інтэлектуалы правесці працу па пераасэнсаванню іх уласнай тэарэтычнай практыкі ў свеце ўсяго гэтага.

Я пішу гэта як анархіст; але ў нейкім сэнсе — улічваючы, колькі людзей, што ўдзельнічаюць у руху, сапраўды завуць сябе анархістамі, і ў якім кантэксце — з некалькі нязвычнай пазіцыі [1]. Само паняцце прамога дзеяння з ягоным адмаўленнем палітыкі, паняцце, што мае на ўвазе змену паводзінаў на карысць фізічнага ўздзеяння супраць дзяржаўнай улады у форме, якая сама па сабе ўтрымлівае альтэрнатыву — усе гэта выходзіць наўпрост з лібертарнай традыцыі. Анархізм — гэта сэрца руху, ягоная душа, крыніца большай частцы таго што ў ім есць новага і абнадзейваючага. У наступным я буду спрабаваць праясніць тое што, здаецца, з'яўляецца трыма найбольш распаўсюджанымі забабонамі аб руху: нашую меркаваную апазіцыю таму, што носіць назву «глабалізацыя», нашую меркаваную «гвалтоўнасць», і наш меркаваны недахоп паслядоўнай ідэалогіі. Затым выкажу меркаванне аб тым як бы радыкальна настроеныя інтэлектуалы правесці працу па пераасэнсаванню іх уласнай тэарэтычнай практыкі ў свеце ўсяго гэтага.

Глабалісцкі рух?

Выраз «антыглабалісцкі рух» - гэта не выдумка амерыканскіх СМІ, і актывістам заўсёды было не па сабе з-за яго. Паколькі рух накіраваны супраць чагосьці канкрэтнага, то адной з апазіцый можна назваць неалібералізм. неалібералізм можа быць вызначаны як пэўны від рынкавага фундаменталізму, альбо, лепш сказаць, рынкавага сталінізму, які прытрымліваецца меркавання аб тым, што існуе толькі адзін магчымы напрамак развіцця чалавечай гісторыі. План находзіцца ў руках эліты з шэрагаў эканамістаў і карпаратыўных агентаў, якім мусіць быць перададзеная ўся ўлада, якая калісьці была ў руках інстытуцый, якія мелі хоць самамалейшы намёк на дэмакратычную падсправаздачнасць; з гэтага моманту ёй будуць валодаць, праз не-абіраемыя дамоўныя арганіазцыі, кшталту МВФ, СГА і НАФТА.  У Аргенціне ці Эстоніі, альбо Тайване, можна было б прама заявіць: «Мы — рух супраць неалібералізму». Але ў ЗША тэрміналогія заўсёды робіцца праблемай. Карпаратыўныя СМІ тут, магчыма, самыя палітычна аднародныя на планеце. Адзінае, што тут можна пабачыць, што неалібералізм — аснова рэчаіснасці. У выніку, немагчыма выкарыстоўваць гэтае самае слова. Складаныя пытанні могуць быць выказаныя толькі з карыстаннем тэрмінаў прапаганды, такіх як «вольны гандаль», альбо «вольны рынак», таму амерыканскія актывісты аказваюцца ў цяжкім стане. Калі нехта прапануе выкарыстоўваць «слова на букву Н» (як гэта часта называюць) у брашуры альбо прэс-рэлізе, адразу званіць трывожны званочак: ён маргінал і робіць высілкі толькі для адукаванай эліты. Былі прадпрынятыя ўсе спробы сфарміраваць альтэрнатыўныя выразы: мы «рух глабальнай справядлівасці», рух «супраць карпаратыўнай глабалізацыі». Але ні адна з іх не была дастаткова выкшталцонай альбо дастаткова задавальняючай і, як вынік, на зборах даволі часта можна было пачуць, як тыя, хто выказваецца, выкарыстоўваюць тэрміны «глабалісцкі рух» і «антыглабалісцкі рух» папераменна.

Выраз «глабалісцкі рух», у рэчаіснасці, даволі дарэчны. Калі ўспрымаць тэрмін «глабалісцкае» у значэнні вольнага перасоўвання людзей, маёмасці ідэй і сцірання межаў, то робіцца зразумела, што рух не толькі сам па сабе з'яўляецца прадуктам глабалізацыі, але і большасць груп, уцягнутых у яго — у прыватнасці, найбольш радыкальныя з іх — нашмат больш падтрымліваюць глабалізацыю ў агульным, чым тыя ж МВФ альбо СГА. Дапрыкладу, менавіта міжнародная сетка, якая носіць назву «Народнае глабальнае дзеянне» («People’s Global Action»), выпусціла заклік да такіх дзеянняў планетарнага масаштабу, як J18 i N30 — апошняе з якіх з'яўляецца першапачатковаым заклікам да пратэстаў супраць сходу СГА ў Сіэтле ў 1999 годзе. У сваю чаргу, «Народнае глабальнае дзеянне» абавязанае сваім паходжаннем шырока вядомай «Міжнароднай сустрэчы за чалавецтва і супраць неалібералізму» («International Encounter for Humanity and Against Neoliberalism»), якая адбылася ў жніўні 1996 года ў джунглях Чыяпаса, які па калена патанаў у брудзе падчас сезону дажджоў, і ініцыяванай, як выразіўся субкаманданте Маркас, «усімі паўстанцамі свету». Людзі з больш чым 50 краін сыходзіліся ў вёсачку Ла Реалідад, якую ўтрымлівалі сапатысты. Бачанне «міжкантынентальнай сеткі супраціву» было выкладзенае ў «Другой дэкларацыі Ла Рэалідад»:

«Мы аб'яўляем, што мы створым калектыўную сетку з усіх нашых асобных ачагоў барацьбы і супраціву, міжкантэнінтальную сетку супраціву супраць неалібералізму, міжкантынентальную сетку супраціву за чалавецтва.

Дык няхай гэта будзе сетка з галасоў, якія супрацьстаяць Уладзе, якая вядзе з імі вайну
Сетка галасоў, якія не толькі кажуць, але і супрацьстаяць і змагаюцца за чалавецтва і супраць неалібералізму
Сетка, якая пакрывае пяць кантынентаў і дапамагае супрацьстаяць смерці, якую Улада абяцае нам.» [2].

Гэта, як паясняе «Дэкларацыя», не будзе «арганізацыйная структура; у ёй няма цантральнага кіраўніцтва альбо апарата для прыняцца рашэнняў; у ёй няма цэнтральнага кіравання альбо іерархій. Менавіта мы зьяўляемся сеткай – усе тыя, хто аказвае супраціў».

У наступны год еўрапейскія прыхільнікі сапатыстаў у групах «Ya Basta!» арганізавалі другую сустрэчу ў Гішпаніі, на якой ідэя сеткавага працэсу была ўзятая на ўзбраенне.  «Народнае глабальнае дзеянне» нарадзілася на сустрэчы ў Жэневе ў лютым 1998. З самага пачатку яно ўключала ў сябе не толькі анархісцкія групы і радыкальныя прафсаюзы Гішпаніі, Брытаніі і Германіі, але і «Лігу сацыялістычных фермераў імя Гандзі ў Індыі» («Gandhian socialist farmers’ league in India», KRRS), асацыяцыі рыбакоў Інданэзіі і Шры Ланкі, аргенцінскі саюз настаўнікаў, туземныя гурты, накшталт Маоры ў Новай Зеландыі і Куна ў Эквадоры, «Бразільскі рух беззямельных працоўных» («Brazilian Landless Workers’ Movement»), сетку з супольнасцяў, заснаваных рабамі, якія збеглі з Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, і шэраг іншых. На працягу доўгага часу Паўночная Амерыка была практычна не прадстаўленая, за выключэннем «Саюзу канадскіх паштовых працаўнікоў» («Canadian Postal Workers’ Union»), які дзейнічаў у якасці галоўнага вузлу камунікацый «Народнага глабальнага дзеяння» да таго часу, пакуль яго паўсюдна не замяніў Інтэрнэт, і анархісцкай групы пад назвай CLAC, цэнтр якой размясціўся ў Манрэалі.

Так як рух меў інтэрнацыянальныя карані, ягоныя патрабаванні былі адпаведнымі. Напрыклад, праграма з трох пунктаў  «Ya Basta!» у Італіі ўключала такія патрабаванні, як усеагульны гарантаваны базавы прыбытак, глабальнае грамадзянства, якое б гарантавала свабоду перасоўванняў праз межы і вольны доступ да новых тэхналогій, што на практыцы азначала б накладанне крайніх абмежаванняў на патэнтныя правы (якія самі па сабе з'яўляюцца даволі нягеглай формай пратэкцыянізму). Сетка супраць межаў – іх дэвізам стала «Нелегальных людзей не бывае»  («No One is Illegal») – арганізавала тыднёвыя лагеры, лабараторыі для творчага супраціву, на польска-германскіх і ўкраінскіх межах у Сіцыліі і ў Тарыфа ў Гішпаніі. Актывісты пераапраналіся ў пагранічнікаў, будавалі плавучыя масты праз раку Одр і блакавалі працу Франкфуртскага аэрапорта пры ўдзеле поўнага складу сімфанічнага аркестра ў знак пратэсту супраць дэпартацыі імігрантаў (тыя, каго дэпартавалі, паміралі ад удушша падчас пералётаў  «Lufthansa» і «KLM»). Гэтым летам плануецца пабудаваць лагер у Страсбурзе, дзе знаходзіцца «Шэнгенская інфармацыйная сістэма» («Schengen Information System»), база дадзеных для пошуку і кіравання з тысячамі тэрміналаў па ўсей Еўропе, чыёй мэтай з'яўляюцца кантроль за перасоўваннямі мігрантаў, актывістаў і ўсіх, каго яны пажадаюць кантраляваць.

Усё часцей актывісты спрабуюць прыцягнуць увагу да таго факту, што неаліберальнае разуменне «глабалізацыі» па большай частцы абмежавана перасоўваннем капіталу альбо тавараў і, у рэчаіснасці, узмацняе бар'еры, якія стрымліваюць патокі людзей, інфармацыі і ідэй, напрыклад, памеры памежнай ахову ў ЗША павялічыліся амаль у тры разы з моманту падпісання NAFTA). У гэтым няма нічога дзіўнага. Пачнем з таго што калі б не магчымасць эфектыўна ўтрымліваць вялікую частку насельінцтва зямлі, даведзенай да галечы ў спецыяльна адведзеных для гэтага анклавах, то для  «Nike» і «The Gap» не было б сэнсу перасоўваць туды сваю вытворчасць. Ва ўмовах вольнага перасоўвання людзей увесь неаліберальны праект рухнуў бы. Варта прымаць гэта ў разлік, калі гаворка заходзіць аб аслабленні так званага «суверэнітэту» у сучасным свеце: галоўным дасягненнем нацыянальнай дзяржавы за мінулае стагоддзе стала стварэнне раўнамернай сеткі строга кантраляваных межаў па ўсім свеце. Менавіта супраць гэтай міжнароднай сістэмы кантролю мы змагаемся у імя сапраўднай глабалізацыі.

Гэтыя ўзаемныя сувязі, а таксама больш шырокія сувязі між неаліберальнай палітыкай і механізмамі дзяржаўнага прымусу (паліцыя, турмы, армія) адыгрываюць усе больш заўважную рол ў нашым аналізе, так як мы асабіста сутыкнуліся з узроўнем дзяржаўных рэпрэсій, які ўсе павышаецца. Граніцы сталі цэнтральнай праблемай у Еўропе падчас сустрэчаў МВФ у Празе і пазней падчас сустрэчы еўрапейскіх лідараў у Ніцы. Падчас саміта «Свабоднай зоны гандлю Амерык» («Free Trade Area of the Americas», FTAA)  у Квебеку мінулым летам нябачныя лініі, з якімі раней абыходзіліся так, каб калі б яны не існавалі (прынамсі, для белых людзей), за адну ноч пераўтварылі ў цяжкія умацаванні супраць руху патэнцыйных грамадзян свету, якія жадаюць адстаяць сваё права звярнуцца да сваіх правіцеляў. Трохкіламетровая «сцяна», пабудаваная ў цэнтры Квебека, якая засланіла кіраўнікоў дзяржаваў, якія піравалі на ёй удалечыні ад народу, стала, выражаючыся агульназразумелымі словамі, ідэальным сімвалам таго, што неалібералізм значыць у рэчаіснасці. З'яўленне Чорнага блоку, які ўзброены кусачкамі і абардажнымі крукамі, да якога дачыніліся ўсе, пачынаючы ад прафсаюза «Steelworkers» [3] і сканчаючы воінамі племені Магаўк, з мэтай знішчыць гэтую сцяну, стала адным з самых моцным момантаў у гісторыі руху [4].

Існуе, аднак, адно істотнае адрозненне між гэтым і больш раннім інтэрнацыяналізмам. Ранейшы звычайна сканчаўся экспартам заходніх арганізацыйных мадэляў у астатнія краіны свету; у дадзеным жа выпадку цячэнне ідэй, так ці інакш, абярнулася насуперак. Многія, а магчыма, і большасць ключавых метадаў руху, уключаючы масавае негвалтоўнае грамадзянскае непадпарадкаванне як такое, узніклі ў краінах глабальнага Поўдня. У даўгатэрміновай перспектыве, адно толькі гэта можа стаць доказам ягонай радыкальнасці.

Міліярдэры і клоўны

У СМІ карпарацый слова «гвалтоўны» цвярдзяць, нібы нейкую мантру – няспынна і нязменна – калі б не адбылася нейкая буйная акцыя: «гвалтоўны пратэст», «гвалтоўныя сутыкненні», «паліцыя зрабіла налёт на штаб гвалтоўных пратэстоўцаў», нават «гвалтоўныя паўстанні» (а хіба бываюць іншыя?). Такія выразы звычайна выкарыстоўваюцца,, калі простае нейтральнае апісанне таго, што адбываецца (людзі кідаюць бомбачкі з фарбы, разбіваюць вокны пустых крамаў, трымаюцца за рукі, каб блакаваць перакрыжаванні, а копы збіваюць іх дручкамі), можа  стварыць уражанне, што адзіным гвалтоўным удзельнікам дзеяння з'яўляецца паліцыя. Амерыканскія СМІ, верагодна, больш за іншых злоўжываюць гэтым, абсалютна ігнаруючы той факт, што па прашэсці двух год усе больш інтэнсіўнага прамога дзеяння, усе яшчэ немагчыма адшукаць хоць адзін прыклад таго, каб які-небудзь амерыканскі актывіст стаў прычынай чыіх-небудзь цялесных пашкоджанняў. Я б сказаў што, калі нешта і выклікае незадаволеннасць уладаў, то гэта не гвалт з боку руху, а яго адносная адсутнасць. Урады проста не ведаюць, што рабіць з адкрыта рэвалюцыйным рухам, які адмаўляецца ўкладвацца ў знаёмыя схемы ўзброенага паўстання.

Імкненне парушыць існуючыя парадыгмы звычайна робіцца асэнсаваным. Там, дзе раней падавалася, што адзінымі альтэрнатывамі маршам з плакатамі былі альбо гандзіянскае негвалтоўнае грамадзянскае непадпарадкаванне, альбо прамое паўстанне, такія групы як «Сетка прамога дзеяння» («Direct Action Network»), «Вярні сабе вуліцы» («Reclaim the Streets»), «Чорны блок»  («Black Blocs») альбо «Tute Bianche», кожная па-свойму, прабавалі намеціць свой уласны шлях. Яны спрабуюць вынайсці тое, што можна было назваць новай мовай грамадзянскага непадпарадкавання, спалучаючы элементы вулічнага тэатру, фестывалю і таго, што можна было назваць негвалтоўнай барацьбой – негвалтоўнай у тым сэнсе, у якім гэта разумее, напрыклад, анархісцкі Чорны Блок, які мае на ўвазе поўную адмову ад прамога фізічнага гвалту ў дачыненні да людзей. «Ya Basta!», напрыклад, вядомая сваімі  «Tute Bianche», альбо тактыкай белых камбінезонаў: мужчыны і жанчыны апраналіся ў выдатна прадуманыя падабенствы змягчальнікаў альбо бампераў, якія варыявался ад даспехаў з пены да аўтамабільных камер альбо ратавальных кругоў ў выглядзе гумавых вутачак, шаломаў і белых касцюмаў хімабароны (іх брытанскія браты – разадзетыя «Wombles»). Гледзячы на тое, як гэтая дутая армія пракладвае свой шлях праз паліцэйскія барыкады, абараняючы адзін аднаго на працягу ўсяго свайго шляху ад фізічных траўм і арыштаў, падаецца, што ўся гэтая недарэчная збруя зводзіць чалавечыя істоты да мульцяшных персанажаў – звыродлівых, няскладных, нягеглых і, зрэшты, незабіваемых. Эфект толькі ўзмацняеца, калі шэрагі касцюмаваных фігур атакуюць паліцыю паветранымі шарыкамі і вадзянымі пісталетамі альбо, як у выпадку з «Ружовым блокам» («Pink Bloc») у Празе і паўсюдна, разадзетыя феямі, казычуць іх мяцёлкамі ад пылу, якія зробленыя з пер'я.

На з'ездах амерыканскіх партый («American Party Conventions»), група «Міліярдэры за Буша (альбо Гора)», апранутыя ў экстравагантныя смокінгі і вячэрнія строі, спрабавалі засоўваць пачакі падробных грошаў у кішэні копаў, «дзякуючы» ім за ўцісканне нязгодных. Ні адзін з іх ні ў малейшай ступені не пацярпеў – напэўна, паліцыя падвяргаецца тэрапіі для выпрацоўкі агіды супраць збіцця кагосьці ў смокінгах. «Рэвалюцыйны анархісцкі клоўнскі блок» («Revolutionary Anarchist Clown Bloc») з высокімі роварамі, вясёлкавымі парыкамі і малаткамі-пішчалкамі канфузіў копаў, атакуючы адзін аднаго (альбо «міліярдэраў». Іх крычалкі былі лепшымі з лепшых: «Дэмакратыя? Ха-ха-ха!» «Братэрства піцы непераможнае!», «Хэй-хо, хэй, хо-ха, ха, хе-хе», нараду з мета-лозунгамі «Заклік! Адказ! Заклік! Адказ!» і ўлюбёнымі для ўсіх «Крычым Тры словы! Крычым Тры словы!».

У Квебеку гіганцкая катапульта, што была пабудаваная па сярэднявечным чарцяжам, пры судзеянні левай часткі «Супольнасці крэатыўнага анахранізму» («Society for Creative Anachronism»), закідала мяккімі цацкамі FTAA («Free Trade Area of the Americas», «Свободная зона торговли Америк»).  З мэтай адаптацыі пад негвалтоўныя, але вельмі ваяўнічыя формы канфрантацыі, былі вывучаныя старажытныя тэхнікі вядзення бою: у Квебеке з'явіліся пельтасты і гопліты (першыя – галоўным чынам, з выспаў Прынц-Эдуарт, апошнія – з Манрэалю). Вынікам даследвання сталі сцены з шчытоў у раманскім стылю. Барыкадаванне стала формай мастацтва: калі праз перакрыжаванне працягнуць аграмадную сетку з нітак пражы, перасекчы яго робіцца практычна немагчымым, а копы на матацыклах трапляюць у іх, нібы мухі. «Марыянетка вызвалення» («Liberation Puppet») сваімі выцягнутымі рукамі здольная заблакаваць чатырохпалосную шашу, у той час як танцы са змеямі могуць стаць формай мабільнай блакады. Бунтары ў Лондане на мінулы Першамай спланавалі акцыі ў духу ігры ў «Манаполію»: пабудова гатэляў у квартале Мэйфэйр для бяздомных, «Распродаж стагоддзя» на Оксфард стрыт, партызанскае садаводства – толькі часткова сарваныя узмоцненым паліцэйскім патруляваннем і залевамі. Але нават самыя ваяўніча настроеныя рухі – эка-сабатёры, накшталт «Фронту вызвалення зямлі» («Earth Liberation Front») старана пазбягаюць дзеянням, якія могуць прычыніць шкоду людзям (альбо жывёлам, у дадзеным выпадку). Менавіта падобнае мяшанне традыцыйных паняткаў так моцна збівае з толку сілы правапарадку і даводзіць іх да адчаю ў спробах вярнуць усё ў рамкі зразумелага і знаёмага (у рамкі звычайнага гвалту): да такой ступені што, напрыклад, у Генуі ім прыйшлося правакаваць фашыстаў на арганізацыю беспарадкаў для таго, каб пад гэтай нагодай скарыстаць свае сілы, якія нашмат пераўзыходзілі ўсіх астатніх.

Гісторыю паходжання падобных форм акцый можна прасачыць да трукаў партызанскага тэатру Йіпі (Yippies» – ад  «Youth International Party», «Міжнародная моладзевая партыя), альбо італьянскіх «Metropolitan Indians» шасцідзесятых, бітваў сквотэраў у Германіі альбо Італіі у сямідзесятыя альбо васьмедзесятыя, таксама сялянскага супраціву супраць экспансіі Такійскага аэрапорту. Але мне падаецца, што тут, ізноў жа, вырашальныя карані крыюцца ў Сапаціскімі і двух іншых рухах глабальнага Поўдню. Ува многіх сэнсах, Сапатысцкая армія нацыянальнага вызвалення («Zapatista Army of National Liberation», EZLN) ўяўляе сабой спробу людзей, якім заўсёды адмаўлялі ў праве на негвалтоўны грамадзянскі супраціў, урэшце, атрымаць яго: па сутнасці, раскрыць неаліберальны блеф і ягоныя прэтэнзіі на дэмакратызацыю і саступлівасць уладаў перада «грамадзянскай супольнасцю». Са словаў яе камандзіраў, што гэта армія, якая імкнецца перастаць быць арміяй (чымсьці накшталт агульнавядомага сакрэту стаў той факт, што на працягу па меншай меры апошніх пяці год яны нават не носіць з сабой сапраўдныя ружжы). Так Маркас тлумачыць іх адыход ад стандартнай тактыкі партызанскай вайны:

«Мы думалі, што людзі альбо не звярнуць на нас увагі, альбо далучацца да нас, каб змагацца. Але яны не адрэагавалі аніводным з гэтых чынаў. Апынуася, што ўсе гэтыя людзі, якіх былі тысяч, дзясяткі тысяч, сотні тысяч, магчыма, міліёны, не жадалі паўстаць разам з намі, але... не хацелі яны і таго, каб нас знішчылі. Яны хацелі, каб мы вялі дыялог. Гэта абсалютна зламала нашыя планы і вылілася ў новае вызначэнне Сапатызма – неа-сапатызм» [5].

На дадзены момант САНВ (Сапатысцкая армія нацыянальнага вызвалення) з'яўляецца падабенствам арміі, якая арганізуе «уварванні» на Мексіканскія вайсковыя базы, куды сотні абсалютна бяззбройных паўстанцаў урываюцца для таго, каб крыкамі прысароміць жаўнераў, якія там жывуць. Падобным чынам, масавыя акцыі «Руху беззямельных працоўных) («Landless Workers’ Movement»)  атрымалі каласальны маральны аўтарытэт у Бразіліі пасля таго, як яны негвалтоўным шляхам занялі землі, якія не выкарыстоўваюцца. У любым з гэтых выпадкаў даволі відавочна, што паспрабуй тыя ж самыя людзі зрабіць нешта падобнае дваццаць год таму, у іх бы проста пачалі страляць.

Анархія і мір

Адкуль бы вы не вырашылі весці адлік вынаходніцтва дадзеных акцый, усе гэтыя новыя тактыкі знаходзяцца ў абсалютнай адпаведнасці з агульным анархісцкім духам руху, сутнасць якога не столькі ў захопе дзяржаўнай улады, але хутчэй у выкрыцці, дэлігітымізацыі і дэмантаванні механізмаў кіравання адначасова з адваёўваннем у іх усё большай прасторы для аўтаноміі. Ключавым, аднак, з'яўляецца той факт што ўсе гэта магчыма толькі ў агульнай атмасферы міра. Фактычна, падаецца мне, менавіта на гэта зробленая галоўная стаўка ў барацьбе на дадзены момант: у барацьбе, якая можа вызначыць агульны напрамак для ўсяго дваццаць першага стагоддзя. Варта памятаць, што ў канцы  дзевятнаццатага і пачатку дваццатага стагоддзя, калі большасць марксісцкіх партый паспешна рабіліся рэфармісцкімі сацыял-дэмакратамі, анархізм і анарха-сіндыкалізм былі цэнтрам рэвалюцыйнага левага руху [6]. Сітуацыя сапраўды змянілася толькі з пачаткам Першай сусветнай вайны і Рускай рэвалюцыі. Менавіта поспех бальшавікоў, цвярдзяць нам звычайна, прывёў да ўпадку анархізму – за слаўным выключэннем Гішпаніі – і імкліва вывеў камунізм на пярэдні план. Але, як мне здаецца, на ўсе гэта можна паглядзець з іншага боку.

Напрыканцы дзевятнаццатага стагоддзя большасць людзей шчыра верылі, што вайна між прамыслова развітымі сусветнымі сіламі пачала зжываць сябе; каланіяльныя прыгоды заставаліся канстантай, але вайна між Францыяй і Англіяй на французскіх альбо ангельскіх землях падавалася такой жа немажлівай, наколькі падаецца і сёння. Да 1900 нават выкарыстанне пашпартаў разглядалася як варварства, якое аджыло сябе. Кароткае дваццатае стагоддзе было, у супрацьлегласць гэтаму, верагодна, найбольш жорсткім і споўненым гвалту за ўсю чалавечую гісторыю, трохі меней чым цалкам ён быў прысвечаны альбо вядзенню сусветных войнаў, альбо падрыхтоўцы да іх. Нядзіўна, у гэтым выпадку, што анархізм хутка стаў падавацца нерэалістычным, калі вышэйшай мерай палітычнай эфектыўнасці стала магчымасць утрымання аграмадных механізаваных машын для забойства. Гэта адзінае, у чым анархісты па вызначэнню ніколі не змогуць прыйсці да поспеху. Адначасова з гэтым нядзіўна, што марксісцкія партыі – якія заўсёды ў гэтым былі нават занадта паспяховымі – у параўнанні падаваліся ў вышэйшай ступені практычнымі і рэалістычнымі. Як толькі Халоднай вайна скончылася і вайна між прамыслова развітымі дзяржавамі ізноўку стала падавацца немажлівай, анархізм нарадзіўся ізноў на тым самым месцы, дзе ён існаваў напрыканцы 19-га стагоддзя – у якасці міжнароднага руху ў самім цэнтры рэвалюцыйнай левай плыні.

У такім выпадку робіцца зразумела, на што зробленыя самыя высокія стаўкі ў бягучай «антытэрарыстычнай» мабілізацыі. У кароткатэрміновай перспектыве ўсе выглядае вельмі застрашальна. Урады, якія да 11 верасня адчайна спрабавалі нейкім чынам пераканаць грамадскасць у тым, што мы тэрарысты, зараз адчуваюць, што ім далі «carte blanche»: няма ніякага сумневу ў тым што ў хуткім часе мноства добрых людзей хутка пацерпяць ад жахлівых рэпрэсій. Але ў доўгатэрміновай перспектыве вяртанне да ўзроўню жорсткасці і гвалту, якім ён быў у 20 стагоддзі, папросту немагчыма. Атакі 11 верасня былі чымсьці накшталт шчаслівай выпадковасці (першы да вар'яцтва абміцыйны тэрарыстычны план у гісторыі, які сапраўды справацаваў); распаўсюд ядзернай зброі ўсяляе ўпэўненасць у тое што на ўсе большых прасторах зямнога шару з практычных меркаванняў традыцыйныя метады вядзення вайны будуць забароненыя. І калі вайна – здароўе дзяржавы, то перспектывы для самаарганізацыі ў анархісцкім стылі будуць толькі паляпшацца.

Практыка прамой дэмакратыі

Няспынныя скаргі на глабалісцкі рух у прагрэсіўнай прэсе такія, што ён, хоць і валодае цудоўнай тактыкай, пазбаўлены якой бы то не было цэнтральнай ідэі альбо выразнай ідэалогіі (падобна, левацкі аналаг гэтаму – тое, як карпаратыўныя медыя аб'яўляюць нас купкай бязмозглых падлеткаў, якія спекулююць наборам праблемаў, абсалютна не звязаных адна з адной – вызваліць Мумію [7], адмяніць даўгі, выратаваць старажытныя лясы. Іншая лінія атакі – тое, што рух падвержаны поўнаму непрыяццю любых формаў структуры альбо арганізацыі. Мне балюча пісаць гэта праз два гады пасля Сіэтлу, але нехта, відавочна, мусіць гэта зрабіць: сутнасць руху, асабліва ў Паўночнай Амерыцы, у тым, каб ізноў вынайсці дэмакратыю. Ён не супраць арганізацыі. Ягоная сутнасць – у стварэнні новых формаў арганізацыі. У ім няма ніякага недахопу ідэалогіі. Гэтыя самыя новыя формы арганізацыі і есць ягоная ідэалогія. Ягоная сутнасць – у стварэнні і ўвядзенні ў дзеянне гарызантальных сетак замест вертыкальных структур, накшталт дзяржаў, партый альбо карпарыцыя: сетак, заснаваных на прынцыпах дэцэнтралізацыі, дэмакратыі неіерархічнага кансенсусу. У канчатковым выніку, ён накіраваны на нешта большае, таму што імкнецца перакраіць усею паўсядзённасць цалкам. Але ў адрозненні ад многіх іншых формаў радыкалізму, спачатку ён заняўся ўласнай арганізаыяй у палітычнай сферы – галоўным чынам таму, што менавіта гэтую тэрыторыю дзейсныя палітычныя сілы 9якія перавялі ўсю сваю цяжкую артылерыю ў эканоміку) паўсюдна пакінулі.

За мінулыя дзесяцігоддзя актывісты ў Паўночнай Амерыцы патрацілі незлічоную колькасць творчай энергіі на тое, каб аднавіць і змяніць унутраныя працэсы ў сваіх уласных групах, стварыць жыццяздольныя мадэлі таго, як магла б функцыянаваць прамая дэмакратыя. У гэтым, як я ўжо адзначыў, нас прыцягваюць, у прыватнасці, прыклады за межамі заходняй традыцыі, якія амаль заўсёды заснаваныя на працэсах пошуку каненсусу ў куды большай ступені чым на мажарытарным галасаванні. Вынікам гэтага з'яўляецца тое, што групы ўзброеныя багатым наборам арганізацыйных інструментаў, які, да таго ж, усё больш павялічваецца (саветы дэлегатаў, афініці групы, інстурменты фасілітацыі, брэйкаўты, абмеркаванне «акварыюмам», прынцыпіяльнае блакаванне, вайб-вочары (тыя, хто сочыць за атмасферай) і г.д., з мэтай стварэння формаў дэмакратычнага працэсу,  які дазволіў бы ініцыятыве расці знізу і атрымаць максімум эфектыўнай салідарнасці без спробаў задушыць незадаволеныя галасы, стварэння лідарскіх пазіцый альбо прымусу кагосьці да чагосьці, на што яны не пагадзіліся б па ўласнай волі.

Базавая ідэя працэсу дасягнення кансенсусу складаецца ў тым, што, замест таго, каб галасаваць, вы спрабуеце ўнесці прапановы, якія б былі прымальнымі для кожнага – альбо, па меншай меры, якія б не выклікалі ні ў каго моцных пярэчання: спачатку выказваецца прапанова, потым высвятляецца, якая есць боязь з нагоды гэтай прапановы, і спрабуюць іх растлумачыць. Часта ў гэтай стадыі людзі ў групе ўносяць «сяброўскія папраўкі» у дапаўненне да першапачатковай прапановы альбо ў адваротным выпадку змяняюць яго, каб высветліць выказаную боязь. Потым, напрыканцы, калі вы прыходзіце да кансенсусу, вы пытаецеся: «Ці есць нехта, хто жадае блакаваць альбо застацца ў баку ад рашэння?». Застацца ў баку значыць, што асабіста я не хацеў бы прымаць удзел у тым, што адбываецца, але не замінаю нікому займацца гэтым. Блакаванне – гэта спроба заявіць: «Я лічу што гэта парушае фундаментальныя прынцыпы і мэты, якія існуюць у групе». Яно функцыянуе накшталт вета: любы адзін-адзіны чалавек можа забіць прапанову на караню, заблакаваўшы яго, хаця і існуюць спробы высвятлення, ці з'яўляецца блакаванне насамрэч такім прынцыповым.

Есць розныя віды груп. Напрыклад, рады дэлегатаў – буйныя сходы, якія адказваюць за кардынаванне між меншымі афініці-групамі. Часцей за ўсе яны праводзяцца перад і падчас буйнамасштабных акцый прамога дзеяння, накшталт Сіэтал і Квебека. Кожная афініці група, (у якой можа быць ад 4 да 20 чалавек) абірае прадстаўніка, упаўнаважанага выказвацца ад іх асобы перад большай групай. Толькі прадстаўнік можа прымаць удзел у фактычным працэсе пошукаў кансэнсусу на радзе, але перад прыняццем галоўнага рашэння людзі разбівюацца на афініці-групы зноўку, і кожная група прыходзіць да кансэнсусу датычна таго, якую пазіцыю яны хочауць, каб заняў іх прадстаўнік (усе не так грувастка, як гэта, магчыма, прагучала). Брайкаўты – гэта калі буйныя сходы часова разбіваюцца на меншыя, якія факусіруюцца на прыняцці рашэнняў альбо генерацыі прапановаў, які потым могуць быць прадстаўленыя для адабрэння ўсей групы пасля таго, як яна аб'яднаецца ізноў. Інструменты фасілітацыі выкарыстоўваюцца для рашэння прабелам альбо для таго, каб падштурхнуць працэс, калі абмеркавання загразла. Можна працягнуць сеанс брейншторма, калі людзям дазваляецца толькі прапаноўваць ідэі, але не крытыкаваць ідэі іншых; альбо афіцыйнае апытанне, якое ні да чаго не абавязвае, калі людзі падымаюць рукі проста для таго, каб пабачыць, якія пачуцці выклікаюць у кожнага выказаныя прапановы, але не для таго, каб прыняць рашэнне. «Акварыюм» выкарыстоўваецца толькі для таго выпадку, калі меркаванні глыбока разыходзяцца: магчыма ўзяць  двух прадстаўнікоў з кожнага боку – аднаго мужчыну і адну жанчыну – і усадзіць іх па цэнтры, у той час як астатнія моўчкі садзяцца вакол, і паглядзець, ці змогуць гэтыя чацвёра разам сінтэзаваць свае ідэі альбо выпрацаваць кампраміс, які яны потым змаглі б прэзентаваць у якасці прапановы для ўсей групы.

Прэфігуратыўная палітыка

У многім гэтая праца яшчэ працягваецца, і стварэнне культуры дэмакратыі сярод людзей, у якіх мала падобнага досведу, непазбежна аказваецца цяжкай і няўдзячнай справай, у якой мала падобнага досведу, але – як можа пацвердзіць амаль любы шэф паліцыі, які сутыкнецца з імі на вуліцы – падобная прамая дэмакратыя можа быць неверагодна эфектыўнай.  Вельмі складана знайсці кагосьці з тых, хто ў поўнай меры прыняў удзел у такім дзеянні, чыё разуменне чалавечых магчымасцяў не было б кардынальна трансфармавана ў выніку. Адна справа сказаць: «Іншы мір магчымы». Іншая справа – адчуць гэта на ўласным досведзе, якім бы кароткім гэты досвед не быў. Магчыма, лепшы спосаб сфармаваць меркаванне аб гэтых арганізацыях – напрыклад, аб «Сетцы прамога дзеяння» («Direct Action Network») - разглядаць іх як дыяметральную супрацьлегласць абмежаваным сектанцкім анархісцкім групам [8]. Там, дзе дэмакратычная цэнтрысцкая «партыя» робіць упор на выкананні поўнага і правільнага тэарэтычнага аналізу, патрабуе ідэалагічнай аднолькавасці і схільная спалучаць эгалітарнае бачанне будучыні з крайне аўтарытарнымі формамі арганізацыі ў сапраўдным, анархісцкія структуры адкрыта імкнуцца да шматвобразнасці. Дэбаты заўсёды засярэджаныя вакол асобна ўзятага плана дзеяння: успрымаецца як само сабой зразумелае тое, што ніхто ніколі не навярне іншага ў свае погляды да канца. Дэвізам магло б быць «Калі хочаш дезйнічаць як анархіст проста зараз, твае даўгатэрміновыя погляды – гэта па вялікім рахунку твая асабістая справа». І гэта падаецца абсалютна разумным: ніхто з вас не ведае, як далёка гэтыя прынцыпы могуць у рэчаіснасці завесці нас, альбо як будзе выглядаць у канчатковым выніку складанае грамадства, заснаванае на гэтых прынцыпах. Іхняя ідэалогія, такім чынам, прысутнічае іманентна ў анты-аўтарытарных прынцыпах, якія ляжаць у аснове іхняй практыкі, і адзін з іх адназначыных прынцыпаў – тое, што ўсе так і павінна заставацца.

Напрыканцы я б хацеў прывесці некаторыя з пытанняў, якія былі паднятыя сеткамі прамога дзеяння ў дачыненні аліенацыі і больш шырокага яе значэння для палітычнай практыкі. Нават калі ў капіталістычным грамадстве нікчымна мала іншых, хто падтырмліваў бы рэвалюцыйную палітыку, групу, якая б больш за астатніх сімпатызавала яе праектам, складаюць артысты, музыканты, пісьменнікі і іншыя з тых, хто ўцягнуты ў нейкую форму неаліенізаванай вытворчасці? Пэўна, мусіць жа быць сувязь між досведам таго, каб перш выдумляць нешта, а пасля пераўтвараць гэта ў жыццё індывідуальна альбо калектыўна, і здольнасцю прадстаўляць сабе грамадскія альтэрнатывы – у прыватнасці, магчымасць грамадства, перадумовай  якой існуюць менш аліенізаваныя формы вытворчасці? Можна было б нават здагадацца, што рэвалюцыйным аб'яднанням заўсёды ўласціва спадзявацца на нейкіх хаўрус між найменш аліенізаваным і найбольш прыгнечанымі ў грамадствеі; сапраўдныя рэвалюцыі можна, такім чынам зрабіць вынік, звычайна адбываліся тады, калі гэтыя дзве катэгорыі найбольш шырока судатыкаліся адна з адной.

Гэта магло б, па меншай меры, растлумачыць, чаму, амаль заўсёды, менавіта сяляне і рамеснікі – альбо новаствораныя пралетарызаваныя былыя сяляне і рамеснікі – звяргалі капіталістычныя рэжымы; і не тыя, хто пакаленнямі прывучаўся да наёмнай працы. Гэта магло б таксама растлумачыць празмерную важнасць удзелу карэннага насельніцтва ў новым руху: такія людзі схільныя быць адначасова і найменш аліенізаванымі і найбольш прыгнечанымі людзьмі на зямлі. Зараз, калі новыя тэхналогіі камунікацый зрабілі магчымымі уключэнне іх у глабальныя рэвалюцыйныя аб'яднанні, гэтаксама як і ў мясцовы супраціў і пратэсты, тое, што яны мусяць зыграць ролю крыніцы для вялікага натхнення, практычна непазбежна.

Арыгінал

Пераклад з ангельскай: 無 для «Вольнай Думкі»

Пераклад на беларускую: Д. В.

Іншыя працы аўтара на «Вольнай Думке»:

Пераклад: Грэбер Д. Падаруй гэта

Пераклад: Грэбер Д. Заняпад авангардызму

Грэбер, Д. Долг: первые 5000 лет истории

Грэбер, Д. Фрагменты анархистской антропологии

___________________

1 Некаторыя ўспрымаюць анархісцкія прынцыпы антысектанцтва і неканчатковасці так сур'ёзна, што менавіта па гэтай прычыне неахвотна называюць сябе «анархістамі».

2 Прачытана Субкаманданте Маркасама падчас фінальнай сесіі «Першага інтэрнацыянальнага энкунтэра»  («First Intercontinental Encuentro») 3 жніўня 1996 г.: «Наш свет – нашая зброя: абраныя сачыненні»  (Our Word is Our Weapon: Selected Writings, Juana Ponce de León, ed., New York 2001).

3 «Steelworkers» – найбуйнейшы прамысловы прафсаюз у Паўночнай Амерыцы. – Прым.пер.

4 Удзел у яе знішчэнні стаў найбольш нахтхняльным досведам у жыцці аўтара.

5 Interviewed by Yvon LeBot, Subcomandante Marcos: El Sueño Zapatista, Barcelona 1997, pp. 214–5; Bill Weinberg, Homage to Chiapas, London 2000, p. 188.

6 «У 1905-1914 гг. У большасці краін левыя марксісты былі крайняй, прымыкаючай групай рэвалюцыйнага руху, асноўная частка марксістаў ідэнтыфікавалася з дэ-факта нерэвалюцыйнымі сацыял-дэмакратамі, у той час як асноўную масу рэвалюцыйных левых стваралі анарха-сіндыкалісты, альбо па крайней меры тыя, хто быў куды бліжэй да ідэй і настрояў анарха-сіндыкалізму, чым класічнага марксізму».  Eric Hobsbawm, ‘Bolshevism and the Anarchists’, Revolutionaries, New York 1973, p. 61.

7 Мумія Абу-Джамал – былы актывіст Чорных пантэр, прыгавораны да смяротнага пакарання за забойства афіцэра паліцыі. – Прым. пер.

8 Тыя, каго можа было б назваць анархісцкімі групамі з вялікай літары А, такія, скажам, як «Паўночна-усходняя федэрацыя анарха-камуністаў», - чые сябры хутчэй за ўсе прымаюць платформа анарха-камуністаў, усталяваную ў 1926 г. Нестарам Махно – дагэтуль існуюць, канешне. Але анархісты з маленькай літары ў з'яўляюцца рэальным асяроддзем гістарычнай дынамікі на дадзены момант.

0 Каментары

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
Fill in the blank.