Як «гугленне» робіць нас інтэлектуальна абмежаванымі?
#элементы_падрыўнога_мыслення №9
Бібліятэка «Вольная Думка» запрашае вас 25 лістапада ў 18:00 на мерапрыемства, прысвечанае пяцігоддзю праекта.
У праграме:
- Прэзентацыя «Вольнай Думкі».
Мы раскажам, што такое ВД і «з чым яе ядуць», а таксама што цікавага адбылося з тых часоў, як натхнёны радыкальнай філасофіяй і амерыканскім андэграундам студэнт у канцы 2011 года вырашыў арганізаваць у Мінску бунтарскую бібліятэку.
- Прэзентацыя кнігі Эмы Гольдман «Пражываючы сваё жыццё Т.2».
Літаральна на днях у выдавецтве РТП выйшаў так чаканы усімі працяг аўтабіяграфіі Чырвонай Эмы. Можна будзе ўзяць пачытаць! Больш падрабязна пра кнігу: http://rtpbooks.info/goldman2/
- Дыскусія пра нефармальную адукацыю ў Беларусі.
Абмяркуем, што з сябе ўяўляе альтэрнатыва афіцыйнай адукацыі ў нашай краіне, і навошта яна патрэбна.
Мерапрыемства абсалютна бясплатнае для ўсіх. Можаце прыйсці ў любы зручны вам час - уваход вольны ўвесь вечар.
Прыходзьце самі і прыводзьце сяброў, а таксама прыносьце смачнасці для кава-чайнай паўзы - будзе шмат і нефармальнай зносін.
Калі: 25 лістапада, 18:00
Дзе: вул. Мельнікайтэ, д.2, пам. 1803 (18 паверх, "Зялёныя").