Лічбавая няроўнасць

0 Каментары

Многія лічылі, што, адкрываючы неабмежаваны доступ да інфармацыі, якая становіцца важным рэсурсам, інтэрнэт створыць вялікія магчымасці для сацыяльнай мабільнасці і праблема няроўнасці стане бессэнсоўнай. Але даследаванні ў гэтай галіне паказваюць, што інтэрнэт не толькі не здымае праблему, але і стварае новае няроўнасць.

Лічбавая няроўнасць — нераўнамернае размеркаванне сярод сацыяльных груп доступу да інтэрнэту, спосабаў яго выкарыстання і выгад, якія ён прыносіць. Іншымі словамі, пад лічбавай няроўнасцю маюць на ўвазе, што людзі, у залежнасці ад свайго сацыяльнага становішча, маюць горшы або лепшы доступ да інтэрнэту і атрымліваюць ад яго выкарыстання больш ці менш карысці.

Даследчыкі кажуць пра тры ступені лічбавай няроўнасьці.

Першы ўзровень — гэта дыспрапорцыі ў фізічным доступе да інтэрнэту. Менавіта ў даследаваннях простай наяўнасці або адсутнасці інтэрнэту ў 1990-х з'явілася паняцце «лічбавая няроўнасць». Сёння ў некаторых краінах карыстаюцца інтэрнэтам да 95% насельніцтва і, здаецца, гэтая праблема пераадолена. Але глабальна толькі ў 56% чалавецтва ёсць доступ да інтэрнэту. У Беларусі — у 73%. Акрамя таго, існуе няроўнае размеркаванне тэхнічных магчымасцяў выкарыстання інтэрнэту ў залежнасці ад прылады. Так, калі ў чалавека ёсць доступ да інтэрнэту адначасова і з кампутара, і са смартфона, ён можа выкарыстоўваць яго больш прадуктыўна, чым чалавек, абмежаваны адной прыладай.

Другі ўзровень лічбавай няроўнасці — гэта разрыў у навыках і спосабах выкарыстання інтэрнэту. Ўменні выкарыстоўваць інтэрнэт, а таксама мэты яго выкарыстання (забавы, зносіны, чытанне навін, адукацыя), няроўна размеркаваны паміж сацыяльнымі групамі, якія адрозніваюцца па ўзроўню адукацыі, ўзросту, класавым становішчы, даходу і полу. Людзі з больш высокім прыбыткам і адукацыяй схільныя выкарыстоўваць інтэрнэт для пошуку інфармацыі, а людзі з больш нізкім прыбыткам і адукацыяй часцей выкарыстоўваюць інтэрнэт для забаў і зносін.

На трэцім узроўні лічбавай няроўнасці вывучаюць, якія эканамічныя і сацыяльныя выгады атрымліваюць ад выкарыстання інтэрнэту групы, якія займаюць розныя сацыяльныя пазіцыі. Напрыклад, людзі з больш высокай сацыяльнай пазіцыяй знаходзяць лепшыя варыянты працы, выгадныя тавары ці карысную юрыдычную інфармацыю з дапамогай інтэрнэту часцей, чым людзі, якія займаюць нізкія пазіцыі.

У галіне даследавання лічбавай няроўнасці сёння працуюць, сярод іншых, Ян ван Дэйк, Аляксандр ван Дерсен і Масіма Рагнеда.

Ідэя лічбавай няроўнасці паказвае, што стратэгічныя навыкі апрацоўкі карыснай інфармацыі і нават самі ўстаноўкі на яе атрыманне канцэнтруюцца сярод прывілеяваных груп і класаў. Больш за тое, прадстаўлены тут падыход пакідае за дужкамі той факт, што інтэрнэт стаў важнай часткай сродкаў вытворчасці, усю выгаду ад выкарыстання якіх атрымліваюць буйныя IT-кампаніі. Так што сацыяльныя зрухі, звязаныя з павелічэннем ролі інфармацыі і пашырэннем доступу да яе, не здымаюць старыя праблемы сацыяльна-эканамічнай няроўнасці, а накладваюцца на іх і нават ўзмацняюць.


Рубрыка #элементы_падрыўнога_мыслення — навукова-папулярныя нататкі аб гістарычных і тэарэтычных сюжэтах, якія падштурхоўваюць да крытычнага мыслення і складнаюць мову радыкальнага аналізу.

0 Каментары

Plain text

  • HTML тэгі не дазволены.
  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
Fill in the blank.