Як «гугленне» робіць нас інтэлектуальна абмежаванымі?
#элементы_падрыўнога_мыслення №9
Эфект бурбалкі (ці «бурбалка фільтраў») — абмежаванне кругагляду чалавека з-за персаналізаванага пошуку: калі пашукавікі прапануюць карыстачу толькі тую інфармацыю, якую ён хацеў бы ўбачыць. У шырокім сэнсе эфектам бурбалкі называюць любое абмежаванне кругагляду, звязанае з выбарам круга зносін і перавагамі ў інфармацыйнай прасторы.
Упершыню паняцце было распрацавана інтэрнэт-актывістам Ілаем Парайзерам. Ён заўважыў, што пошукавыя сістэмы, грунтуючыся на інфармацыі пра месцазнаходжанне, мінулых кліках і перасоўваннях мышы, перавагах і гісторыі пошуку карыстальніка, выдаюць яму толькі рэлевантную інфармацыю, пакідаючы за межамі фокусу альтэрнатыўныя пункты гледжання.
Віной такой тэндэнцыйнасці можа быць не толькі прагнасць камерцыйных платформаў, якія жадаюць каб увага карыстальнікаў прынесла ім новыя прагляды і прыбытак ад рэкламы. Часта людзі заганяюць сябе ў тупік, адмаўляючыся ад новай інфармацыі на карысць сімпатычных ім крыніц. Адпаведна, чалавек атрымлівае нашмат менш інфармацыі, якая супярэчыць яго пункту гледжання і становіцца інтэлектуальна ізаляваным ў сваёй уласнай бурбалцы.
У большасці буйных пошукавікоў персаналізаваны пошук адключаецца, а DuckDuckGo прынцыпова ад яго адмовіўся на карысць прыватнасці карыстальніка.
Рубрыка #элементы_падрыўнога_мыслення — навукова-папулярныя нататкі аб гістарычных і тэарэтычных сюжэтах, якія падштурхоўваюць да крытычнага мыслення і складнаюць мову радыкальнага аналізу.