Як «гугленне» робіць нас інтэлектуальна абмежаванымі?
#элементы_падрыўнога_мыслення №9
"Я шмат чытаю. Раней у войску ўвесь вольны час выкарыстоўвалі для чысткі зброі, але паколькі наша зброя - слова, а я адчуваю пастаянную залежнасць ад свайго выбару, я павінен быць напагатове ў любы момант".
Субкамандантэ Маркас
Мы бачым, што дзяржава не здольная задаволіць нашу патрэбу ў адукацыі. Патрэбу ў сапраўдным асэнсаванні навакольнай рэчаіснасці.
Афіцыйная адукацыя нападае на нашу свабоду з розных бакоў. З аднаго боку сістэма адукацыі імкнецца штампаваць не здольных да ўяўлення людзей, не здольных сумнявацца ў status quo. З іншага, "фабрыка ведаў" працуе толькі для задавальнення рынку працы. Ейны прадукт - дыпламаваны спецыяліст - гэта вінцік, які гатовы заняць месца ў пірамідзе капіталістычнай вытворчасці. Ува ўсіх навучальных установах Беларусі прывучаюць да іерархіі і канкурэнцыі. У дадатак, навучэнцы цалкам пазбаўленыя ўсіх магчымасцяў уплываць на навучальны працэс. Усё гэта стварае спажывецкае стаўленне да жыцця, сацыяльнае бяссілле і страту асобаснага патэнцыялу. Усё гэта стварае грамадства, якое мы хочам змяніць. Таму мы аб'ядноўваемся для стварэння альтэрнатывы.
Больш стагоддзя таму Франсіска Ферэр выказаў ідэю пра неабходнасць вырваць адукацыю з рук дзяржавы. Мы лічым, што і сёння гэта актуальна. Наш праект - сціплы ўнёсак у гэтую справу.
Мы перакананыя, што адукацыя адыгрывае ключавую ролю ў вызваленні чалавека ад усіх формаў прыгнёту. Толькі асэнсаваная дзейнасць (як на асобасным узроўні, так і на ўзроўні сацыяльных рухаў) можа быць вызваленчай. Таму, зыходнай кропкай рэвалюцыйнага дзеяння з'яўляецца крытычны роздум над навакольнай рэчаіснасцю. Наша бібліятэка закліканая стаць рэсурсам і месцам для такога асэнсавання. Такім чынам мы рэалізуем ідэю пра тое, што веданне павінна быць «сацыяльным», то бок, быць даступным для ўсіх, а не належаць толькі акадэмічнай эліце; і прызнаем, што наш праект не самадастатковы, але з'яўляецца часткай больш шырокага вызвольнага руху.
Мы лічым, што аніводная тэорыя, нават рэвалюцыйная, не можа прэтэндаваць на татальнасць і універсальную дастасавальнасць. Калі гэта адбываецца, тэорыя ператвараецца ў ідэалогію і больш не служыць вызваленню. Таму, у нашай бібліятэцы прадстаўленыя кнігі, што асвятляюць шырокі спектр вызваленчых ідэяў.
У сучасным атамізаваным грамадстве людзі развучыліся самастойна аб'ядноўвацца для вырашэння праблемаў і задавальнення агульных патрэбаў. Усё часцей, з-за адсутнасці навыкаў дзейнічаць разам, мы перакладаем адказнасць за свае жыцці ў рукі іншых людзей. Каб вярнуць сваю свабоду неабходна вучыцца ёю карыстацца. Адна з задачаў нашай бібліятэкі – гэта стварэнне прасторы, дзе зацікаўленыя людзі могуць знаходзіць адзін аднаго для абмеркавання і сумеснага вырашэння сацыяльных праблем.
Такім чынам, кіруючыся імкненнем стварыць месца, дзе зацікаўленыя людзі могуць зрабіць радыкальнае веданне актуальным, мы стварылі праект «Вольная думка».*
У адпаведнасьці з нашымі мэтамі і перакананнямі, мы распрацавалі шэраг прынцыпаў існавання праекту:
У шырокім сэнсе мэта нашага праекта - змяніць навакольную рэчаіснасць. Калі ты хочаш мяняць свет разам з намі - напішы нам. Калі табе не падабаецца тое, што мы робім, - гэта не праблема, проста рабі нешта сваё. Калі можаш, рабі гэта лепш за нас. Толькі так мы пераможам.
__________________
* Потым будуць апублікаваныя каментары да маніфесту, дзе мы больш падрабязна выкажам сваю пазіцыю па закранутых тут тэмах. Да таго ж, мы будзем рады ўбачыць вашыя воспросы, меркаванні, крытычныя заўвагу і да т.п. - Пішыце тут у каментарах або на нашу пошту - volnaja_dumka (at) riseup.net.